Вы тут

Моладзь Мінска падтрымае акцыю па добраўпарадкаванні ўрочышча Курапаты


Моладзь Мінска прыме ўдзел у акцыі па добраўпарадкаванні ўрочышча Курапаты, паведаміў старшыня маладзёжнай палаты пры Мінскім гарадскім Савеце дэпутатаў Ягор Макарэвіч.


Прадстаўнікі моладзевага руху выйдуць на суботнік, каб прывесці ў парадак тэрыторыю. "Акцыя, якая адбудзецца 25 сакавіка, закліканая аб'яднаць людзей незалежна ад узросту, рэлігійных і палітычных перакананняў. Сталічная моладзь падтрымлівае ўсе ініцыятывы, накіраваныя на добраўпарадкаванне месцаў гістарычнай памяці і смутку", - адзначыў Ягор Макарэвіч.

Таксама моладзевыя актывісты маюць намер падключыцца да іншых мерапрыемстваў месячніка па добраўпарадкаванні, навядзенні парадку і азеляненні сталіцы.

Як паведамлялася, плануецца аб'явіць конкурс на стварэнне мемарыяла памяці і смутку ў Курапатах. Праект мемарыяла, які стане пераможцам, павінен будзе стаць увасабленнем памяці ўсіх ахвяраў, якія загінулі ў той трагічны перыяд гісторыі.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.