Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: Дзяржава мусіць дапамагчы ў пошуку працы


Людзі павінны самі шукаць работу, але дзяржаве неабходна дапамагчы ім. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час рабочай паездкі ў Гродзенскую вобласць.


Кіраўнік дзяржавы канкрэтызаваў сваё даручэнне разабрацца да мая з працаўладкаваннем беспрацоўных грамадзян. "Калі я гаварыў, што да 1 мая трэба, каб усе працавалі, я меў на ўвазе, што вы павінны ім прапанаваць работу", - растлумачыў ён. Напрыклад, цяпер настаў час вясенніх палявых работ, значыць, можна сфарміраваць брыгады, якія працавалі б у сельгаспрадпрыемствах. Пры гэтым трэба стварыць усе неабходныя ўмовы для правільнай арганізацыі працы.

Разам з тым, падкрэсліў Прэзідэнт, неабходна прадоўжыць стварэнне новых рабочых месц на дзеючых і ўводзімых у строй прадпрыемствах, пры неабходнасці навучаць людзей новым спецыяльнасцям. "Чалавек не павінен паасобку шукаць гэту работу, хоць, вядома, гэта яго справа. Але існуючая сітуацыя, калі мы таксама недапрацоўвалі ў плане занятасці людзей, насцярожвае, і з гэтага трэба рабіць вывады. Таму я і сказаў, што да 1 мая ў асноўным трэба людзей задзейнічаць, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Мы павінны дапамагчы людзям знайсці работу. Таму вось так трэба разумець: прапанаваць чалавеку працаваць, задзейнічаць яго ўсюды".

Кіраўнік дзяржавы растлумачыў і патрабаванне не звальняць людзей без узгаднення з мясцовымі органамі ўлады: "Нельга выкідваць людзей дзеля павелічэння заработнай платы. Куды гэты чалавек пойдзе? Трэба ж вызначыцца". Гэта значыць, калі на прадпрыемстве скарачаюць некалькі чалавек, кіраўнікі вытворчасці разам з органамі ўлады павінны вырашыць, куды іх працаўладкаваць.

Аляксандр Лукашэнка таксама пацікавіўся ўзроўнем заработнай платы ў Гродзенскай вобласці і яшчэ раз нагадаў аб сваім даручэнні выйсці на сярэдні ўзровень аплаты працы па краіне ў эквіваленце $500. "Калі Гродна не атрымае, што тады з Магілёва патрабаваць? Нам трэба людзям даць гэту зарплату, каб яна па краіне была сярэдняя. Гэта жалезабетонна трэба зрабіць", - заявіў ён.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.