Вы тут

Кіраўнік Еўракамісіі ацаніў кошт Brexit для Брытаніі ў $ 62 млрд


Еўракамісія выставіць Лондану рахунак у памеры каля 50 млрд фунтаў стэрлінгаў ($ 62 млрд), і Вялікабрытанія зможа канчаткова пакінуць ЕС толькі пасля яго аплаты, заявіў кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер.


"Мы дэталёва падлічым усе ўнёскі Вялікабрытаніі і прыйдзем да выніковага ліку", - прыводзіць яго словы BBC. У адказ на пытанне пра тое, ці будзе сума блізкая да 50 млрд фунтаў, ён адказаў станоўча.

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй разлічвае афіцыйна запусціць перамовы па Brexit 29 сакавіка, і пытанне пра суму, якую брытанцы павінны заплаціць для пакрыцця сваіх абавязацельстваў, будзе на перамовах адным з ключавых. Сума ўключае ў сябе такія абавязацельствы, як выплата пенсій чыноўнікам ЕС, фінансаванне інфраструктурных аб'ектаў і г.д.

interfax.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».