Вы тут

Лукашэнка: Неўзабаве ў Курапатах створаць мемарыяльны комплекс


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час размовы з працоўным калектывам ЗТАА "Арвібелагра".


"Я даручыў стварыць акуратны, не гіганцкі (не Брэсцкую крэпасць) мемарыял. Зараз ідзе конкурс. Мы зробім гэты мемарыял, можа, нешта накшталт невялікай капліцы", - распавёў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з тым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што недапушчальна выкарыстоўваць дадзеную тэму ў палітычных мэтах. "Чаго топчамся па костках і робім на гэтым палітыку?" - задаў ён рытарычнае пытанне

Прэзідэнт закрануў нядаўніх падзей, звязаных са скандалам з-за будаўніцтва ў Курапатах бізнес-цэнтра. Паводле яго слоў, гэтае пытанне было штучна раскручана. "Гэта ніякага дачынення да Курапатаў не мела. Але гэта палітычна пачынаюць раскручваць. Вы вось у Гродне жывяце і думаеце: што гэта за ўлада, на могілках далі бізнесмену зямлю. Гэта ж для таго, каб вам паказаць "шалёную ўладу" ў Мінску. А на самой справе гэта зусім было не так. Я ніколі не дазволіў бы (тым больш кожны раз езджу на працу міма Курапатаў) нешта будаваць на гэтых землях", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Там будзе мемарыял. Гэта будзе агульнае месца пакланення людзям, якія там загінулі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».