Вы тут

Пайшоў з жыцця настаяцель беларускага Нотр-Дама ў Гервятах


Пра гэта паведамілі ў курыі Гродзенскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы.


Фота: znyata.com

Ксёндз Леанід Нясцюк быў вядомы жыхарам вобласці і далёка за яе межамі як пробашч парафіі аднаго з найпрыгажэйшых у Беларусі храмаў - касцёла Святой Тройцы ў Гервятах, які называюць беларускім Нотр-Дамам. Настаяцель аддаў гэтаму прыходу 20 гадоў жыцця. Некалькімі днямі раней ён быў шпіталізаваны ў цяжкім стане, выратаваць яго не ўдалося. Апоўдні 27 сакавіка ў касцёле адбудзецца пахавальная служба, а затым - пахаванне.

За час настаяцельства ксяндза Леаніда Несцюка касцёл у невялікім аграгарадку змяніўся: абноўленыя фасад, дах, вітражы, прылеглая тэрыторыя ператварылася ў маленькі Версаль. Ксёндз задумаў і разбіў вакол храма дэндрапарк з рэдкімі дрэвамі, для гэтага ён прайшоў курс ландшафтнага дызайну. У парку з'явілася плошча са скульптурамі Міхаіла Арханёла і 12 апосталаў. Услед за ксяндзом, жадаючы адпавядаць іміджу самай прыгожай вёскі раёна, імкнуліся акультурыць свае тэрыторыі мясцовыя жыхары, установы, арганізацыі. У касцёле праводзяцца вакальныя і арганныя канцэрты з удзелам вядомых беларускіх і замежных выканаўцаў.

Касцёл у Гервятах - у ліку найбольш папулярных месцаў у маршрутах турыстаў з розных краін. Гэты касцёл адзіны ў Беларусі, у архітэктуры якога выкананы ўсе нормы і правілы готыкі.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».