Вы тут

Прэзентавана новая кніга Юі Вісландэр «Хутчэй, Мама Му!»


Мама Му з Крумкачыкам прыляцелі са Швецыі да маленькіх аматараў казак і іх бацькоў, каб разам пацешыцца выхадам новай кнігі.


Дзякуючы дапамозе Пасольства Швецыі і падтрымцы Савета паўночных краін, якія ладзяць у Мінску цыкл сустрэч са шведскай дзіцячай пісьменніцай Юяй Вісландэр, госці мелі магчымасць пачуць цікавую гісторыю пра дзіўную карову Маму Му і яе вясёлага сябра крумкача.

— Гэта не першая сустрэча і не першая кніга Юі Вісландэр у Беларусі, — расказвае прадстаўнік пасольства Швецыі ў Мінску Магнус СЭТЭРБЕРГ. — Новую кнігу літаральна толькі што надрукавалі. Вялікі дзякуй пісьменніцы за яе працу і магчымасць чытаць цудоўныя творы.

Падчас мерапрыемства Юя Вісландэр пазнаёміла маленькіх чытачоў з новай кнігай «Хутчэй, Мама Му!», прачытала некалькі радкоў на сваёй роднай мове і падзякавала ўсім, хто дапамагаў у стварэнні беларускамоўнага выдання.

— На жаль, не ведаю беларускую мову, таму даводзіцца звяртацца да перакладчыцы Надзеі Кандрусевіч, — кажа пісьменніца Юя ВІСЛАНДЭР. — Дзякуй ёй вялікі за плённую працу і ўсім, хто мне дапамагаў.

Падарункам для гасцей было выступленне лялечнага тэатра «Лямцавая батлейка», які пазнаёміў гледача са сваім бачаннем кнігі «Хутчэй, Мама Му!». Дзеткі разам з жывёламі ездзілі ў лодцы, ныралі ў ваду, слухалі гутарку дэльфінаў і кітоў... Прысутныя ўбачылі герояў, якія дзіўна жывуць і незвычайна размаўляюць. «Ушчыкніце мяне за пёркі», — крычыць Кракс, дазнаўшыся, што гэтым разам прыдумала Мама Му.

Напрыканцы кожны мог узяць аўтограф у Юі Вісландэр, сфатаграфавацца з цікавымі героямі казкі і атрымаць ласунак.

Вікторыя СМАРЫГА

Загаловак у газеце: Прыгоды Мамы Му: працяг

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?