Вы тут

Рэшткі 8-метровай статуі былі знойдзеныя ў трушчобах Каіра


Рэшткі 8-метровай статуі, якая, хутчэй за ўсё, паказвае вялікага фараона Рамсеса ІІ, былі знойдзеныя ў трушчобах Каіра. Археолагі ўжо называюць гэтую знаходку адным з найбольш значных археалагічных адкрыццяў за апошнія некалькі гадоў.


Велізарная статуя ўзростам прыкладна 3000 гадоў была пахавана пад пластом зямлі ў трушчобах сталіцы Егіпта. Знаходка была выяўлена непадалёк ад руін храма Рамсеса ва ўсходняй частцы горада. «Мы знайшлі бюст 8-метровай статуі, а таксама ніжнюю частку галавы», — расказаў міністр егіпецкіх старажытнасцяў Халед аль-Анані. — Зараз жа, раскапаўшы галаву, мы знайшлі карону, правае вуха і фрагмент правага вока».

Рамсес ІІ, таксама вядомы як Рамсес Вялікі, лічыцца самым славутым уладаром Старажытнага Егіпта. Ён валадарыў у перыяд з 1279 па 1213 год да н. э. і за 66 гадоў свайго кіравання значна пашырыў межы егіпецкай дзяржавы, атрымаўшы за гэта ўжо пасля смерці ганаровы тытул «Вялікі продак». Фараон вядомы не толькі сваімі пераможнымі кампаніямі супраць хетаў, але таксама пашырэннем сусветнага гандлю, у выніку чаго для многіх гарадоў і абласцей час яго кіравання стаў перыядам небывалага эканамічнага росквіту.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Загаловак у газеце: Статуя фараона — у Каіры

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.