Вы тут

Як Дзяржаўтаінспекцыя працуе з парадамі грамадзян


Ва ўпраўленне ўнутраных спраў адміністрацыі Кастрычніцкага раёна сталіцы ў чацвёртым квартале мінулага года ад жыхароў паступіла 19 заўваг і прапаноў, рэалізацыя якіх, на іх думку, дазволіць палепшыць стан грамадскай абароненасці, павысіць бяспеку дарожнага руху і ўдасканаліць работу з насельніцтвам.


У першую чаргу жыхары раёна звярнулі ўвагу на арганізацыю дарожнага руху. Напрыклад, яны ўнеслі прапанову па ўсталяванні «ляжачага паліцэйскага» ў двары дома па вуліцы Каржанеўскага і паблізу дзіцячага садка ў мікрараёне «Сокал». Там жа ўсталявалі і дарожны знак «Жылая зона». Работы па ўзвядзенні штучных няроўнасцяў запланаваны з надыходам спрыяльных умоў надвор'я.

Таксама была ўнесена прапанова звярнуць пільную ўвагу на рух на скрыжаваннях вуліц Асаналіева—Асіповіцкай і Кіжаватава—Каржанеўскага. У выніку за паўтара месяца працы там выяўлена 87 і 93 парушэнні адпаведна, маніторынг будзе працягнуты. Не задаволеныя жыхары раёна і невыкананнем правілаў спынення і стаянкі транспартных сродкаў, «па матывах» заяў супрацоўнікамі аддзела ДАІ ажыццяўляліся мэтавыя рэйды. Так, за два месяцы за парушэнне правілаў стаянкі былі прыцягнуты да адказнасці 35 вадзіцеляў велікагрузных транспартных сродкаў і аўтобусаў.

Не мае геаграфічнай прывязкі пытанне кіравання транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага або наркатычнага ап'янення, асабліва ў вячэрні і начны час, аднак найбольш «гарачай» кропкай у раёне лічыцца вуліца Казінца, за ёй усталяваны асаблівы кантроль.

Хвалюе жыхароў вуліц Кіжаватава і Каржанеўскага тое, што кіроўцы не даюць перавагі ў руху пешаходам на нерэгулюемых пешаходных пераходах. Толькі ў 2017 годзе супрацоўнікамі раённага ДАІ на гэтай тэрыторыі было выяўлена 63 падобныя парушэнні.

Пастаянна праводзіцца работа па кантролі стану дарожных знакаў. Так, за 12 месяцаў 2016 года ў КУП «СМЭП Мінгарвыканкама» было перададзена 502 заяўкі на ліквідацыю недахопаў на тэхнічных сродках рэгулявання.

Прыклад Кастрычніцкага раёна паказвае, што жыхары ўносяць рацыянальныя прапановы, паколькі штодня бачаць сітуацыю знутры. А водгук з боку супрацоўнікаў ДАІ даказвае, што пры разумным падыходзе кожны будзе пачуты. Са сваімі заўвагамі і ідэямі можна звяртацца ў раённае ўпраўленне Дзяржаўтаінспекцыі.

Дар'я КАСКО

kasko@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Жывая кніга заўваг і прапаноў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

На свята Узнясення Крыжа Гасподняга, падчас вячэрняй службы ў Мінскім кафедральным саборы.

Грамадства

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Каб адчуць, чым organіc food адрозніваецца ад звыклых для сучаснага гараджаніна прадуктаў, дастаткова пакаштаваць памідоры ў Савічах і параўнаць іх з таматамі з гіпермаркета.

Грамадства

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

На працягу многіх дзесяцігоддзяў пошта асацыіравалася з традыцыйным наборам паслуг — лістамі, пасылкамі, газетамі, пенсіямі... Але сучасныя тэхналогіі ўсё больш уваходзяць у наш побыт.