У міліцыю Фрунзенскага раёна паступіла паведамленне ад ахоўніка аднаго з банка.
Увагу мужчыны, які знаходзіўся на рабоце, раніцай адцягнуў шум з вуліцы. Падышоўшы да акна, ён убачыў, як дзяўчына спрабуе схаваць маленькі скрутак то пад падаконнік аддзялення банка, то ў невялікую яму каля сцяны будынка. Ахоўнік тут жа выбег на вуліцу, патэлефанаваў у міліцыю і затрымаў дзяўчыну да прыезду супрацоўнікаў.
Было ўстаноўлена, што дзяўчына — непаўналетняя навучэнка аднаго з ліцэяў сталіцы, якая такім спосабам вырашыла падзарабіць. Псіхатропнае рэчыва яна атрымала з інтэрнэт-крамы. Як высветлілася, гэта была першая яе спроба стварыць схованку-закладку з псіхатропным рэчывам. Затрыманай пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 15 гадоў.
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.