Вы тут

Абмеркавалі важныя пытанні


Спікеры абедзвюх палат беларускага парламента сустрэліся з дакладчыкам па Беларусі камісіі па палітычных пытаннях і дэмакратыі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Андрэа Рыгоні.


Міхаіл Мясніковіч, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, падкрэсліў, што наша краіна гатова да дыялогу ва ўсіх сферах. Асаблівую ўвагу спікер верхняй палаты беларускага парламента звярнуў на работу Савета Рэспублікі па пытаннях мясцовага самакіравання, якая будуецца ў духу Еўрапейскай хартыі мясцовага самакіравання. Ён расказаў замежнаму госцю пра створаны Савет па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання, які мае статус назіральніка ў Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных уладаў Савета Еўропы. «Зараз вядзецца падрыхтоўка да сумеснага пасяджэння па тэме мясцовага самакіравання», — адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

У сваю чаргу, Уладзімір Андрэйчанка, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, заявіў, што наша краіна зацікаўлена ў шматбаковым супрацоўніцтве з Саветам Еўропы. Гэта датычыцца не толькі дэмакратыі і правоў чалавека, але таксама і эканомікі, інвестыцый, барацьбы з карупцыяй і процідзеяння гандлю людзьмі. «Апошнім часам мы адзначаем канструктыўныя крокі насустрач адзін аднаму — Беларусі і Савета Еўропы», — сказаў спікер. Адным з такіх крокаў з беларускага боку стала стварэнне рабочай групы ў ніжняй палаце парламента па праблематыцы смяротнага пакарання. У сваю чаргу, Андрэа Рыгоні як станоўчы момант адзначыў тое, што падчас прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў 2015—2016 гадоў у Беларусь ад ПАСЕ прыязджалі міжнародныя назіральнікі.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.