Вы тут

Кватэрнае пытанне


Менавіта яно стала асноўнай прычынай для звароту грамадзян на выязны прыём да старшыні Магілёўскага аблвыканкама Уладзіміра Даманеўскага ў Клімавіцкім раёне.


Усяго па дапамогу да кіраўніка вобласці звярнулася сем чалавек. Ад імя жыхароў двухпавярховікаў №44 і №46 па вуліцы Савецкай хадайнічалі чатыры іх прадстаўнікі. Дамы пабудаваны ў другой палове мінулага стагоддзя і ўжо не адпавядаюць сучасным патрабаванням па спажывецкіх якасцях. Прыбіральні знаходзяцца на вуліцы, у кватэрах няма цэнтралізаванага водазабеспячэння. Жыхары спадзяюцца, што іх пачуюць, і жылле будзе мадэрнізавана. Уладзімір Даманеўскі даручыў вывучыць гэта пытанне з удзелам усіх зацікаўленых асоб і растлумачыць жыхарам, якім чынам можна яго вырашыць. Мадэрнізацыя ў гэтым выпадку магчыма толькі з прыцягненнем грошай саміх жыхароў, бо большасць кватэр прыватызаваны.

Аналагічнае рашэнне прынятае і па доме №105 па вуліцы Леніна. Яго жыхар паведаміў, што там адсутнічаюць сістэмы водазабеспячэння і каналізацыі. Большасць кватэр у доме зноў-такі прыватызаваныя. На разгляд узятая і праблема пенсіянера, кватэра якога знаходзіцца ў двухпавярховіку, дзе таксама неабходна праводзіць капрамонт. Да 2009 года дом належаў Клімавіцкаму лікёра-гарэлачнаму заводу, але потым быў перададзены ў камунальную ўласнасць горада, прычым без рамонту. Кватэра, дзе жыве пажылы чалавек, не прыватызаваная. Губернатар даў даручэнне выканаць у доме неабходныя рамонтныя работы да 3 ліпеня. Прыняты на кантроль і зварот фермера з Чэрыкава, які не паспеў своечасова выплаціць падатак і цяпер яму пагражае штраф.

Падводзячы вынікі прыёму грамадзян у Клімавічах, Уладзімір Даманеўскі даў даручэнне мясцовым уладам актывізаваць работы па праграме правядзення капрамонту і мадэрнізацыі жылля. Амаль увесь цэнтр горада — гэта часткова добраўпарадкаваныя дамы, якія будаваліся яшчэ ў савецкі час. Трэба прывесці жыллё ў адпаведны сучасным патрабаванням стан.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zіgulya@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.