Вы тут

У Барысаве знайшлі снарады ў падвале пяціпавярховіка


У Барысаве з-за снарадаў у падвале жылога дома былі эвакуіраваны каля ста чалавек.


Паведамленне пра знаходку трох прадметаў, падобных на артылерыйскія снарады часоў Вялікай Айчыннай вайны, паступіла ратавальнікам па адзінай дзяжурна-дыспетчарскай лініі пасля шасці гадзін вечара. Небяспеку выявілі ў падвале пяціпавярховіка па бульвары Грэчкі. Супрацоўнікі міліцыі і ратавальнікі правялі эвакуацыю каля ста жыхароў дома. Месца выяўлення небяспечнай знаходкі ачапілі, падачу газу ў пад'езд, дзе знайшлі боепрыпасы, перакрылі. Група размініравання канфіскавала падазроныя прадметы для правядзення экспертызы і далейшага іх знішчэння. У дзевяць вечара насельнікі вярнуліся ў свае кватэры.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?