Вы тут

Моладзь уважлівая да такiх мясцiн, як Курапаты


Моладзь захоўвае памяць пра трагічныя старонкі гісторыі і ўважлівая да месцаў смутку, такіх, як Курапаты. Такое меркаванне выказаў першы сакратар Віцебскага абкама БРСМ Віктар Глушын.


"У гісторыі нашай краіны шмат самых розных старонак. Ёсць радасныя, тыя, якімі ганарымся, а ёсць журботныя. Але каштоўнасць гісторыі менавіта ў тым, што на памылках яна нас вучыць. І тыя падзеі, якія адбываліся ў Курапатах у 20-50-х гадах, вядома, мы павінны памятаць, шанаваць памяць ахвяр, каб гэтага ніколі больш у гісторыі Беларусі не паўтарылася", - адзначыў Віктар Глушын.

Ён падкрэсліў, што сучасная моладзь, нягледзячы на ​​даўнасць тых падзей, усведамляе сваю ролю ў гэтым ланцужку памяці і гатовая даглядаць за мемарыяльнымі комплексамі, месцамі масавых пахаванняў, перадаваць гісторыю далей - ад пакалення да пакалення.

Віктар Глушын лічыць правільным, што ў Курапатах будзе створаны памятны знак. "Ён там неабходны. Як неабходная і сур'ёзная праца па аднаўленні імёнаў загінуўшых на гэтай зямлі", - дадаў суразмоўца. Таксама ён пазітыўна ацэньвае ініцыятыву Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, якая абвясціла аб правядзенне 25 сакавіка працоўнай акцыі ў Курапатах.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.