Вы тут

Курапаты павінны быць месцам аб'яднання грамадства, а не расколу


Такое меркаванне выказаў дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вячаслаў Даніловіч.


"Стварэнне мемарыяла ў Курапатах - вельмі важная ініцыятыва і вельмі запатрабаваная. Неабходна зрабіць так, каб Курапаты сталі аб'яднаўчым цэнтрам, а не служылі для расколу грамадства. Вось як раз мемарыял і будзе такім месцам, куды любы чалавек зможа прыйсці, каб пакланіцца і аддаць даніну павагі тым, хто трапіў пад рэпрэсіі", - сказаў дырэктар Інстытута гісторыі.

На яго думку, магчымасць паўдзельнічаць у стварэнні мемарыяла павінен мець кожны чалавек. "Думаю, наступным крокам будзе правядзенне конкурсу эскізных праектаў", - адзначыў Вячаслаў Даніловіч.

Суботнік 25 сакавіка ў Курапатах ён таксама лічыць вельмі важным. "Перш за ўсё трэба навесці элементарны парадак у гэтым месцы", - дадаў вучоны.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?