Вы тут

Дэкларацыя аб будучыні ЕС пасля Brexit падпісана ў Рыме


Цырымонія падпісання прайшла на саміце да 60-годдзя Рымскай дамовы. Подпісы пад дакументам паставілі лідары 27 еўрапейскіх краін, якія застануцца ў саюзе пасля выхаду з яго Вялікабрытаніі.


У дэкларацыі вызначаны прыярытэты развіцця ЕС. У іх ліку называюцца росквіт, эканамічны рост, абарона і бяспека, сацпалітыка і лідарства на міжнароднай арэне. Адначасова Еўрасаюз мае намер садзейнічаць стабільнасці і росквіту ва ўсіх рэгіёнах планеты.

Адзначаецца таксама імкненне да салідарнасці і адзінства ў Еўрасаюзе на фоне выклікаў, якія з'яўляюцца перад аб'яднаннем. Увага звяртаецца на тэрарыстычную пагрозу, якой даводзіцца сёння супрацьстаяць. Абарону і бяспеку еўрапейскія дзяржавы будуць умацоўваць ў супрацоўніцтве з НАТА з улікам нацыянальных інтарэсаў краін ЕС.

Дэкларацыю аб будучыні ЕС падпісалі ў зале Палаца кансерватараў. Характэрна, што там жа роўна 60 гадоў таму адбылося падпісанне дамовы аб стварэнні Еўрапейскай эканамічнай супольнасці.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».