Вы тут

Праваахоўнікі паведамляюць пра затрыманне людзей са зброяй


Двое грамадзян Расійскай Федэрацыі са зброяй затрыманыя ў Магілёўскім раёне, паведамілі ў МУС.


24 сакавіка ў 16.00 паблізу вёскі Жукава Магілёўскага раёна супрацоўнікамі аддзела Дэпартамента аховы Ленінскага раёна Магілёва на аўтадарозе затрыманы аўтамабіль "Лада Гранта", у якім знаходзіліся двое грамадзян Расійскай Федэрацыі, жыхароў Бранска. Абодва 1992 года нараджэння, работнікі завода "Крэмній Эл".

У аўтамабілі яны перавозілі два пнеўматычныя пісталеты, два сігнальна-шумавыя пісталеты, дзве пераносныя радыёстанцыі, электрычны ліхтар з электрашокерам "Маланка", пяць палімерных ёмістасцяў з металічнымі элементамі калібра 4,5 мм для пнеўматычнай зброі, газавы балон для газавай зброі, 12 патронаў калібра 5,6 мм да сігнальна-шумавой зброі, прагумаваную металічную палку з шыпамі, а таксама святловяртальная камізэлька ДПС, жазло, куртку з апазнавальнымі знакамі "МНС РФ", тры шапачкі з прарэзамі для вачэй "Балаклава", два камплекты ахоўнай экіпіроўкі матацыкліста, сцяг Украіны.

Па словах затрыманых, яны ехалі з Бранска ў Брэст на экскурсію.

Маладыя людзі дастаўлены ў Магілёўскі РАУС для разбору. Праводзіцца праверка.


Пяцёра чалавек затрыманы ў Мінску па падазрэнні ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў. Пра гэта паведамілі ў МУС.

"У АУС паступіла аператыўная інфармацыя аб тым, што некалькі грамадзян задумвалі правакацыі супраць грамадзян падчас масавых несанкцыянаваных мерапрыемстваў", - праінфармавалі ў МУС. У сувязі з гэтым супрацоўнікамі Ленінскага, Фрунзенскага і Заводскага РУУС быў праведзены комплекс аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, у ходзе якіх па падазрэнні ў здзяйсненні супрацьпраўных дзеянняў былі затрыманыя 5 грамадзян у розных раёнах горада.

У ходзе ператрусаў па месцы іх жыхарства была выяўленыя пнеўматычная зброя, халодная зброя, кайданкі, лёгкаўзгаральныя рэчывы і хімічныя рэактывы для нанясення пашкоджанняў вартавым правапарадку, маскі з прарэзамі для вачэй, навучалая літаратура анархісцкага ўтрымання.

У цяперашні час дзеянням затрыманых даецца прававая ацэнка.


Галоўныя тэлеканалы краіны паведамляюць, што машына з бутэлькамі з гаручай сумессю выяўленая праваахоўнікамі на стаянцы ў раёне Акадэміі навук.

Пад аператыўнае назіранне трапіў прыпаркаваны 23 сакавіка на стаянцы ў раёне Акадэміі навук легкавы аўтамабіль. Устаноўлена, што прыгнаў машыну на гэтае месца 32-гадовы жыхар Мінска Сяргей Кунцэвіч. У аўтамабілі выяўленыя гукаўзмацняльная апаратура, драты, мікрафон, кардонныя скрынкі з дзясяткамі бутэлек, напоўненых вадкасцю з пахам гаручай сумесі і кнотамі з рыззя.

Сяргей Кунцэвіч - прыхільнік беларускага нацыянальнага кангрэса, ініцыятарам якога з'яўляецца Мікалай Статкевіч. Затрыманы раней неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці, цяпер ён у ізалятары часовага ўтрымання.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.