24 красавіка, панядзелак

Вы тут

Раім схадзіць


Праект «Сустрэча з майстрам», выстава «Райскі сад Імпрэсіянізму», лекцыі пра Радзівілаў і «Легенда Лошыцкага парка» – афіша «Звязды» з 27 сакавіка па 2 красавіка.


Выстава тартоў кандытара Рэната Агзамава

Фота: afisha.tut.by

Дзе: ТЗЦ Galleria Minsk (пр-т Пераможцаў, 9)

Калі: па 2 красавіка, 10:00-22:00

Колькі каштуе: 6 р., у выхадныя – 8 р., дзецям да 7 год – бясплатна

З 3 сакавіка па 2 красавіка ў Мінску праходзіць выстава тартоў моднага расійскага кандытара Рэната Агзамава.

Яго працы дзівяць сваёй рэалістычнасцю і складанасцю. Кліентамі кандытара з'яўляюцца вядомыя палітыкі, vip-персоны, ён робіць тарты для зорак расійскай эстрады і кіно.


Выстава «Легенда Лошыцкага парка»

Фота: afisha.tut.by

Дзе: Лошыцкая сядзіба

Калі: па 9 мая, сер.-нядз.: 11:00-18:00

Колькі каштуе: 2 р. – дарослыя, 1 р. – студэнты, 0,50 р. – вучні школ

«Легенда Лошыцкага парка» – першая персанальная выстава беларускай мастачкі Юліі Мардванюк – члена секцыі маладых мастакоў і мастацтвазнаўцаў Беларускага саюза мастакоў, вучаніцы М. А. Шчамялёвай і Г. П. Крываблоцкай.

На выставе прадстаўлена больш за 40 твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў разнастайных тэхніках мастацкага тэкстылю – габелен, батык, ткацтва, лямец, маляванка, тэкстыльныя арт-аб’екты, а таксама жывапіс – серыя нацюрмортаў, пейзаж, сюжэтна-тэматычныя кампазіцыі.


Лекторый. Радзівіліяна

Фота: artmuseum.by

Дзе: Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20)

Калі: 1, 8 красавіка

Колькі каштуе: 5 р., 2,50 р. – школьнікі, студэнты; можна набыць абанемент

Нацыянальны мастацкі музей і спецыяльны суботні лекторый у рамках часовай выставы «Радзівілы: лёсы краіны і роду» запускае цыкл лекцый пра славуты магнацкі род.

Фокус гістарычных даследаванняў прысвечаны гэтай сям'і і з'яўляецца адной з самых жывых і займальных галін гістарычнай навукі ў нашай краіне.

Лекцыі будуць праходзіць кожную суботу а 16-й гадзіне. 


Выстава васковых фігур «Казачнае падарожжа»

Фота: dramafond.ru

Дзе: Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр-т Незалежнасці, 116)

Калі: па 30 чэрвеня, пан.-пят.: 10:00-21:00, сб.-нядз.: 10:00-18:00

Колькі каштуе: 5 р., 3,50 р. – дзеці ва ўзросце ад 3 да 12 гадоў, 1,50 р. – людзі з абмежаванымі магчымасцямі і дзеці са шматдзетных сем'яў

7 лютага ў памяшканні 104 адкрылася інтэрактыўная выстава васковых фігур «Казачнае падарожжа». Саюзмультфільм, «Млын», Walt Disney, PIXAR – паўсотні папулярных персанажаў гэтых студый чакаюць вас, каб паказаць свет фэнтэзі і неверагодных прыгод!

Акрамя таго, вы зможаце зрабіць фота каля незвычайных інсталяцый, якія ствараюць аптычныя ілюзіі.


Інтэрактыўная выстава «Анатомія цуду»

Фота: concert-star.ru

Дзе: Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь (вул. К. Маркса, 12)

Калі: па 16 красавіка, 11:00-19:00

Колькі каштуе: 7,50 р., 6,50 р. – студэнты, школьнікі, пенсіянеры

«Анатомія цуду» – унікальны праект, дзе кожны на час можа стаць фокуснікам.

Увазе наведвальнікаў будуць прадстаўлены рэквізіты ілюзіяністаў розных часоў: аптычныя ілюзіі, таямнічыя скрыні знікнення, машынкі для вытворчасці банкнот, бутафорская зброя, скрыні падмены прадметаў і многае іншае.

Акрамя таго, «Анатомія цуду» пазнаёміць з гісторыяй ілюзіённага мастацтва, дэманструючы рэпрадукцыі старадаўніх афіш выступленняў Гары Гудзіні і іншых знакамітых фокуснікаў, якія стаялі ля вытокаў зараджэння ілюзіённага мастацтва. 


Выстава «Райскі сад Імпрэсіянізму»

Фота: zmatik.livejournal.com

Дзе: ТЗЦ Galleria Minsk (пр-т Пераможцаў, 9)

Калі: па 9 красавіка, 10:00-22:00

Колькі каштуе: буднія дні: 7 р. – поўны, 4 р. – ільготны; выхадныя дні: 8 р. – поўны, 5 р. – ільготны

25 лютага адкрылася выстава «Райскі сад Імпрэсіянізму», на якой прадстаўлены дакладныя поўнапамерныя копіі палотнаў мастакоў імпрэсіянізму і постімпрэсіянізму.

Для таго каб лепш адчуць настрой і своеасаблівае ўспрыманне свету мастакамі прадстаўленых карцін, арганізатары выставы размясцілі палотны ў «райскім садзе» – сярод музыкі, жывых кветак і трапічных птушак.

Калекцыя з 27 карцін, якія прадстаўлены на гэтай выставе, пісалася беларускімі і балгарскімі мастакамі. Іх з'яўленню папярэднічала велізарная праца. Толькі для атрымання ўсіх неабходных дазволаў і матэрыялаў для рэпрадукцыі палотнаў Рэнуара, Ван Гога, Манэ, Гагена, Дэга спатрэбілася больш за два гады.


Праект «Сустрэча з майстрам»

Фота: afisha.tut.by

Дзе: Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Калі: па 31 снежня, сер.-нядз.: 11:00-19:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

17 лютага ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбылося адкрыццё выставачна-інтэрактыўнага праекта «Сустрэча з майстрам» і мерапрыемства «Вечар успамінаў», якія прысвечаны 95-годдзю з дня нараджэння Міхаіла Андрэевіча Савіцкага.

На выстаўцы прадстаўлены ўнікальныя жывапісныя і графічныя работы, кніжная ілюстрацыя, фотаматэрыялы, дакументы і асабістыя рэчы славутага мастака з фондавых калекцый Музея гісторыі горада Мінска. Многія з прадстаўленых работ экспануюцца ўпершыню і яшчэ шырэй раскрываюць шматгранны геній Міхаіла Савіцкага.


Лекторый «ХХ стагоддзе. Рэвалюцыі ў думках і мастацтве»

Фота: thewhitelake.ru

Дзе: Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20)

Калі: па 31 мая (кожную сераду), 19:00

Колькі каштуе: 5 р., 2,50 р. – школьнікі, студэнты; можна набыць абанемент

ХХ стагоддзе аказалася насычаным падзеямі. Грамадскія сутыкненні, рэвалюцыі, супярэчнасці і навацыйныя ідэі – для Заходняй Еўропы гэты час стаў эпохай глабалізацыі і капіталізацыі, для рэспублік Савецкага Саюза – у першую чаргу гісторыяй камуністычных ідэалаў, спароджанага ім сацыяльнага эксперыменту і эпахальнага краху.

У фокусе ўвагі Нацыянальнага мастацкага музея традыцыйна апынуцца мастацтвазнаўчая і культуралагічная праблематыкі.

Цыкл уяўляе сабой 18 аўтарскіх лекцый, падрыхтаваных супрацоўнікамі музея, а таксама запрошанымі даследнікамі.

Азнаёміцца з поўным спісам лекцый можна на сайце музея.


Выстава эксперыментаў «Музей навукі»

Фота: forbes.kz

Дзе: Дом-музей I з'езда РСДРП (пр-т Незалежнасці, 31а)

Калі: па 31 сакавіка, 11:00-19:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

Любы эксперыментатар у «Музеі навукі», дзіця або дарослы, можа самастойна правесці свой уласны эксперымент, які апісвае той ці іншы закон фізікі або з'яву прыроды. За час, праведзены ў музеі, вы не зможаце вывучыць усю фізіку, але цікавасць да дакладных навук, цяга да ведаў абавязкова з'явіцца.

На выставе знаходзяцца экспанаты, з якімі можна і трэба ўзаемадзейнічаць, даследаваць, разгадваць галаваломкі.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Ці можна адрадзіць неперспектыўныя вёскі і ці быць ордэну Сям'і

Ці можна адрадзіць неперспектыўныя вёскі і ці быць ордэну Сям'і

Пра гэта пацікавіліся парламентарыі ў кіраўніка дзяржавы.

Грамадства

Што адчуваюць вадалазы-сапёры, калі спускаюцца пад ваду

Што адчуваюць вадалазы-сапёры, калі спускаюцца пад ваду

У беларускай арміі гэтых спецыялістаў называюць штучнымі кадрамі. 

Культура

Зорка Скарыны: недатыкальна фантастычная ці нерэальна блізкая?

Зорка Скарыны: недатыкальна фантастычная ці нерэальна блізкая?

Каб пераканаць у сваёй задуме, ён мог бы зладзіць прэзентацыю на восем з паловай хвілін з відэапраекцыяй на экран і лазернай указкай.

Эканоміка

Ці такія прывабныя зніжкі, як іх малююць?

Ці такія прывабныя зніжкі, як іх малююць?

Што насамрэч нам прапануюць шматлікія акцыі гандлёвых сетак?