Вы тут

Жыць тэатрам


прапануе Міжнародны моладзевы форум «М.@rt.кантакт» у горадзе на Дняпры

Магілёву выключна пашчасціла мець такое прыгожае сакавіцкае свята. У дні форуму тут канцэнтруецца столькі цяпла, усмешак, станоўчых эмоцый, што не заўважаеш ні халоднага дажджу са снегам, ні навіслыя над горадам свінцовыя хмары. Гэта свята можна назваць нават сямейным, бо ў такой цудоўнай атмасферы вельмі лёгка знаходзіць сяброў, агульныя тэмы.

Вельмі прыемна, што менавіта тут, у Магілёве, перасякаюцца тэатральныя традыцыі розных краін. Падлічана, што за час існавання форуму тут пабывалі тэатральныя калектывы болей чым з 160 краін свету. Арганізатары імкнуцца прадставіць публіцы цікавыя пастаноўкі, якія беларускаму гледачу не вельмі знаёмыя. Удзел у форуме — добрая прыступка для тэатрала, які толькі пачынае, — адзначыла намеснік міністра культуры Ірына Дрыга.

Разам з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэем Кунцэвічам яна адкрыла тэатральнае свята і перадала ўдзельнікам форуму і яго гледачам віншаванні ад міністра культуры Барыса Святлова, які пажадаў творчасці і натхнення, больш яркіх эмоцый і асалоды ад праглядаў.

 У першы дзень форуму адбыліся адразу два «кантакты» — з артыстамі казахскага тэатра «Жас Сахна» на сцэне тэатра лялек і тэатра драмы імя Ф. Волкава з Яраслаўля ў сценах абласнога драмтэатра. Усяго за тыдзень форуму будзе паказана 22 пастаноўкі 20 тэатраў з 10 краін свету: Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Казахстана, Арменіі, Грузіі, Аўстрыі, ЗША. Апошнія тры трапілі на фестываль упершыню. Акрамя насычанай тэатральнымі пастаноўкамі праграмы запланаваны майстар-класы, выстаўкі, прэзентацыі і іншыя не менш цікавыя мерапрыемствы.

— У афішы шмат моладзевых калектываў, ёсць нават дыпломныя спектаклі, — адзначыў дырэктар Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра Андрэй Новікаў. — Робім усё, каб форум станавіўся цэнтрам прыцягнення маладых творчых сіл. Гэта і маладыя журналісты, і фатографы, і мастакі — усе, каму ён падабаецца. Фестываль служыць для фарміравання тэатральнага густу, мы стварылі сабе вельмі моцнага канкурэнта ў выглядзе фестывалю і павінны цяпер шмат працаваць, каб успрымацца годна і канкурыраваць з тым эстэтычным і мастацкім узроўнем, які прапаноўвае фестываль. Але наш тэатр апошнія 6 гадоў з’яўляецца лаўрэатам Нацыянальнай тэатральнай прэміі (у Беларусі няшмат тэатраў, якія маюць такія дасягненні).

На фестываль прыехалі пастаянныя прыхільнікі, тэатральныя эксперты. Таццяна Арлова, напрыклад, — госця «М.@art.кантакта» з першага дня яго існавання і лічыць форум адным з галоўных у тэатральнай скарбонцы краіны:

— Вельмі многія падзеі тэатральнага жыцця ў Беларусі пачыналіся менавіта тут — падчас майстар-класаў і праглядаў, у спробах маладых, а потым развіваліся і прыходзілі ў Мінск, іншыя гарады. Тэатр ва ўсім свеце вельмі розны, няма такога, як за савецкім часам, калі ўсе ў адным кірунку рухаліся. Мы сёння жадаем ведаць усе сусветныя тэндэнцыі і параўноўваць. Магілёў шмат чаго робіць дзеля гэтага: па магчымасці запрашае да сябе ўсё самае цікавае, самае лепшае.

Нэлі ЗІГУЛЯ, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.