Вы тут

Зразумелай мовай


Мінулым разам, калі праект «Кінаконг» паказваў «Падынгтана», у кінатэатры не хапала месца, вырашылі зрабіць яшчэ адзін паказ. Цяпер фільмы ў беларускай агучцы будуць з’яўляцца на вялікім экране сістэматычна: «Беларускія ўікэнды» у кінатэатры «Масква» плануецца ладзіць раз на месяц.

Кіраўнік праекта «Кінаконг» Андрэй Кім распавёў, што пачыналася ўсё з мары: «Неяк я праходзіў каля кінатэатра і задумаўся пра тое, чаму дагэтуль фільмы не дублююцца на беларускай мове? Мне хацелася паказваць цікавыя фільмы з якаснай беларускамоўнай агучкай. Паказы, якія мы рабілі летась, праходзілі з аншлагам. У “Перамозе” не хапала месца для ўсіх ахвотных, спадзяюся, што на новай пляцоўцы месца хопіць усім».

Кампаніі Velcom, «Атлант Тэлекам» і праект «Кінаконг» з’ядналіся, каб зрабіць сусветнае кіно на беларускай мове даступным для кожнага: акрамя таго, што ў хуткім часе праект пашырыцца ў абласныя цэнтры і рэгіянальныя гарады, частку агучаных фільмаў размесцяць на сэрвісах «Вока» і «Інтэрактыўнае тэлебачанне». Прадстаўнікі арганізацый адзначылі, што праект «Беларускія ўікэнды» — не толькі добрая нагода, каб аб’яднацца і ўзняць тэму нацыянальнай ідэнтычнасці, але і дапамагчы айчыннаму гледачу знайсці паразуменне з роднай мовай праз кінематограф.

Андрэй Кім адразу папярэджвае, што скептычна ставіцца да беларускай агучкі няварта. Абавязкова трэба паспрабаваць паглядзець кіно па-беларуску: «Многія бацькі прыводзяць сваіх дзяцей, каб тыя пазнаёміліся з роднай мовай, бо, па іх прызнанні, стасункі з беларускай мовай у іх такія ж, як з англійскай, а гэта праблема. Дзеці пасля паказу падыходзяць вельмі ўзрушаныя і замаўляюць наступны фільм».

Такое ж стаўленне да праекта «Беларускія ўікэнды» і ў людзей, якія агучваюць фільмы. Напрыклад, акцёр Павел Харланчук таксама хоча, каб яго дзеці набліжаліся да мовы з дапамогай кіно: «Гэта мова, якую я люблю асабіста. Праект мне падабаецца тым, што мае дзеці змогуць атрымаць асалоду ад карыснага прадукту, ад скарбаў сусветнага кінематографа, якія варта ўбачыць».

Зараз у камандзе «Кінаконгу» шмат аднадумцаў. Акрамя акцёраў, тут ёсць рэдактары і перакладчыкі, валанцёры, якія дапамагаюць на паказах. Праект мае на мэце рухацца далей і пашырацца. «Беларускія ўікэнды» хочуць папрацаваць над фарматам праекта, прадстаўляць класіку кінематографа (кшталту «Форэста Гампа») і тыя шэдэўры, якія апынуліся па-за пракатам у Беларусі. Наступныя паказы адбудуцца 28 — 30 красавіка — праект працягнецца антычным фільмам «Уваскрэслы».

Маргарыта ДЗЯХЦЯР

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.