Вы тут

Уначы сіноптыкі прагназуюць замаразкі да мінус 6 градусаў


На гэтым тыдні ў краіне чакаецца няўстойлівае надвор'е, калі сонечныя дні будуць чаргавацца з пахмурнымі і дажджлівымі, паведамляе намеснік начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Святлана Рыбакова.


Уначы ў сераду месцамі да мінус 6 градусаў. Удзень амаль паўсюдна прагназуюцца кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Тэмпература паветра — 2—9 цяпла. У паўднёва-заходніх раёнах уначы плюс 1—4 градусы, а ўдзень — 10—15 цяпла. Дождж з мокрым снегам будзе ісці паўсюдна і ўначы ў чацвер. А вось удзень толькі па ўсходзе краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі. Уначы ад мінус 4 градусаў па поўначы да плюс 5 градусаў па поўдні, а ўдзень будзе 2—8 цяпла, па паўднёвым захадзе — да плюс 10 градусаў.

Чарговая хваля атмасферных франтоў завітае да нас у пятніцу. Таму кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу ўначы будуць назірацца пераважна па заходняй частцы, а раніцай і ўдзень ужо на большай частцы тэрыторыі краіны. Чакаецца, што ўначы і раніцай падмарозіць, таму на асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 6 градусаў, а ўдзень будзе 2—9 цяпла. Па паўднёвым захадзе краіны ўначы 1—6 цяпла, удзень — плюс 10—15 градусаў.

У першыя дні красавіка да нас завітае сапраўднае вясновае цяпло. З паўднёвага захаду Еўропы да нас пачне паступаць цёплае паветра і тэмпературны фон павысіцца. У асобных раёнах, пераважна ў паўночнай частцы краіны, не абыдзецца без кароткачасовых дажджоў. Тэмпература паветра ўначы ў суботу складзе ад мінус 3 градусаў да 4 цяпла, а па паўднёвым захадзе будзе нават не ніжэйшая за плюс 5—8 градусаў. Удзень будзе ў асноўным 11—18 цяпла, але па паўночным усходзе толькі каля плюс 5—10 градусаў. У нядзелю стане яшчэ цяплей, калі ўначы будзе ад плюс 1 да плюс 8 градусаў, а ўдзень увогуле чакаецца 14—20 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Дождж з мокрым снегам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.