Вы тут

Пайшоў з жыцця народны мастак Беларусі Май Данцыг


Майстра не стала раніцай 26 сакавіка. Яму было 86.


Май Данцыг прысвяціў шмат працы, сіл, каб захаваць у мастацкім выяўленні жудасныя вобразы часоў Вялікай Айчыннай вайны, пасляваеннага Мінска, любіў таксама маляваць партрэты сучаснікаў. Ён напісаў партрэты Васіля Быкава, Алеся Адамовіча, Анатоля Анікейчыка, многіх іншых знакамітых землякоў. Работы Мая Вольфавіча захоўваюцца ў многіх музейных калекцыях — у фондах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, Траццякоўскай галерэі ў Маскве, у музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску, музеях і галерэях Расіі, Галандыі, Германіі, Бельгіі, Італіі, ЗША і іншых краін.

Мастак быў прыхільнікам традыцыйнага падыходу да мастацтва, лічыў, што школа, пераемнасць пакаленняў павінны захоўвацца, хваляваўся, што ўзровень сучасных работ не заўсёды застаецца па-ранейшаму высокім.

«Што трэба, каб стаць мастаком? Вялікія крылы і ўменне на іх лётаць. Багатае ўяўленне і апантанасць. Калі кіравацца толькі цаной, якая стаіць у дамове, нічога сапраўды вартага не атрымаецца. Сумна, што мастацтва сёння пераўтворана ў камерцыю. Гэта вялікая памылка», — лічыў Май Вольфавіч.

Мастак таксама з вялікай павагай ставіўся да «Звязды», і гэта цалкам заканамерна, бо лёс нашай газеты цесна звязаны з сям'ёй мастака. Адметна, што ў 1917 годзе першы нумар «Звязды» быў надрукаваны ў друкарні, якая належала дзядулю Мая Данцыга.

Фота Марыі ВОЙЦІК

Загаловак у газеце: На крылах — у вечнасць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».