Вы тут

МЗС Беларусі пракаментаваў рэакцыю на падзеі 25 сакавіка


Міністэрства замежных спраў Беларусі пракаменціравала інфармацыю, што з'явілася ў прэсе, аб рэакцыі еўрапейскіх інстытутаў, некаторых краін ЕС і асобных заходніх палітыкаў на падзеі 25 сакавіка. Адпаведныя заявы зрабіў прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, паведамляе БЕЛТА.


Фота: sputnik.by

«Перш за ўсё хачу адзначыць, што права грамадзян на мірныя сходы і свабоднае выказванне меркавання замацавана ў Канстытуцыі нашай краіны. Аднак ключавое слова тут — мірныя. Калі ж да месца мерапрыемства падвозяць «кактэйлі Молатава», падганяюць аўтамабілі са зброяй, падключаюць анархістаў, то назваць такую акцыю мірнай язык не паварочваецца. Гэта першае», — сказаў прэс-сакратар.

Другое, прадоўжыў ён, ва ўмовах нарастання і пашырэння геаграфіі тэрарыстычнай пагрозы ўладам важна быць асабліва пільнымі, дзейнічаць на папярэджанне, а не «разграбаць» наступствы. «Менавіта такі ўрок мы атрымалі з нядаўніх тэрарыстычных актаў у Лондане, Берліне, Парыжы, Бруселі, Ніцы. Менавіта гэтым кіраваліся беларускія ўлады 25 сакавіка. Галоўнай задачай было гарантаваць бяспеку грамадзян і не дапусціць кровапраліцця, асабліва з улікам наяўнай інфармацыі аб правакацыях, якія рыхтаваліся», — падкрэсліў Дзмітрый Мірончык.

«І трэцяе. Акцыя мела несанкцыянаваны характар. Удзел у несанкцыянаваных акцыях вядзе да канкрэтных наступстваў у любой краіне свету. І што «нееўрапейскага» змаглі разгледзець у дзеяннях нашых праваахоўных органаў заходнія палітыкі? У Мінску разганялі дэманстрантаў вадамётамі? Можа, распылялі газ? Не. І дзякуй богу», — сказаў афіцыйны прадстаўнік МЗС.

Паводле слоў прэс-сакратара, дзеянні праваахоўных структур былі абсалютна адэкватнымі. «І калі быць паслядоўнымі, то тады еўрапейскім інстытутам і палітыкам трэба выказваць «занепакоенасць» і шматлікімі затрыманнямі напярэдадні святкавання юбілею Рымскага дагавора 25 сакавіка, актыўным выкарыстаннем пры разгоне дэманстрацый у еўрапейскіх сталіцах вадамётаў, газу і іншых спецсродкаў. Але, напэўна, прасцей па прывычцы «пад мікраскопам» разглядаць Беларусь. І не заўважаць пры гэтым, што санкцыянаваныя акцыі ў шэрагу гарадоў нашай краіны ў той жа дзень прайшлі без якіх-небудзь інцыдэнтаў», — заявіў ён.

«Лічым неабходным працягваць дыялог і ўзаемадзеянне з нашымі замежнымі партнёрамі ў мэтах лепшага разумення пазіцый адно аднаго», — дадаў Дзмітрый Мірончык.

Загаловак у газеце: Давайце будзем паслядоўнымі ў ацэнках

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».