Вы тут

Выслухалі ўсіх


Каля дваццаці чалавек падчас прамой лініі звярнуліся да кіраўніка Віцебскага аблвыканкама.


Адну заяўніцу Мікалай Шарснёў выслухваў прыблізна 30 хвілін. Жанчына доўга расказвала пра зямлю, збудаванні, якія разбураюцца на ёй... Пералічвала інстанцыі, куды звярталася, цытавала адказы. Як высветлілася, «тэматычныя спрэчкі», у першую чаргу з суседзямі, цягнуцца вельмі даўно... Напэўна, пра такіх, як яна, можна смела сказаць «прафесійная скаржніца»? Але і з імі ўлада павінна кантактаваць. Адказныя асобы абавязаны зразумець незадаволеных, каб знайсці шлях канчатковага выхаду з канфліктнай сітуацыі. Так будзе і ў гэтым выпадку.

За тры гадзіны губернатар пачуў і важныя, на яго погляд, «сігналы».

У прыватнасці, улады прааналізуюць практыку збору малака ў насельніцтва. Праблему агучыла жыхарка Аршанскага раёна, якая трымае кароў.

На асабістым кантролі будуць і званкі з Віцебска наконт паляпшэння жыллёвых умоў. Найбольш вострая гэтая праблема — для шматдзетных сем'яў.

Пад асаблівай увагай будзе і праблема з выплатай запазычанасці па зарплаце былым работнікам прадпрыемства-банкрута «КІМ». Агульная сума доўгу — каля 6 мільярдаў недэнамінаваных рублёў.

Пачуўшы скаргу з Віцебскага раёна наконт даху, які працякае, Мікалай Шарснёў падкрэсліў, што прадстаўнікам сістэмы ЖКГ і будаўнікам трэба несці персанальную адказнасць за брак. Гэта тычыцца і няўважлівасці пры разглядзе зваротаў.

Адзін са зваротаў быў вельмі асабістым і эмацыянальным. Жанчына з Віцебска расказала пра 22-гадовую дачку, якая пазнаёмілася з «сектантам». Мужчына, паводле слоў заяўніцы, аказвае псіхічнае ўздзеянне на дзяўчыну.

Апошні зварот выклікаў міжвольную ўсмешку. Бабуля з Віцебскага раёна пацікавілася, чаму трэба плаціць падатак на сабак. Мясцовыя органы ўлады маюць права папаўняць бюджэт законнымі спосабамі. У тым ліку і такой фінансавай «крыніцай». Агучанае пытанне, на думку губернатара, «барометр» недапрацоўкі з боку сельскага выканкама.

— Наогул, «сярэдняе звяно» ўлады яшчэ недастаткова эфектыўна працуе з людзьмі. Асабліва — у глыбінцы, дзе, на жаль, колькасць насельніцтва памяншаецца, — канстатаваў Мікалай Шарснёў.

Па выніках мінулай прамой лініі з губернатарам пераважную большасць — 19 з 24 — даручэнняў выканалі. Астатнія — на кантролі.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

pukshanskі@zvіazda.by

Фо­та Аляк­сея Спат­кая

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».