Вы тут

У "М@rt.кантакту" можа з'явіцца конкурсная праграма


На маючым адбыцца трынаццатым Міжнародным маладзёжным тэатральным форуме "М@rt.кантакт" можа з'явіцца конкурсная праграма. Аб гэтым паведаміў учора на прэс-канферэнцыі, падводзячы вынікі фестывалю, адзін з яго ініцыятараў і ідэйных натхняльнікаў дырэктар Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра Андрэй Новікаў.


Фота: mdrama.by

"Улічваючы пажаданні тэатральных крытыкаў, а таксама ўдзельнікаў фестывалю, аргкамітэт на наступны год будзе думаць аб адраджэнні маладзёжнай конкурснай праграмы, - сказаў Андрэй Новікаў. - Мы параімся, як гэта правільна зрабіць, улічваючы насычаную праграму форуму, і якія крытэрыі ацэнкі падабраць, каб конкурс адпавядаў канцэпцыі творчага праекта і ўзмацніў яго статус".

На яго думку, свята тэатра ў бягучым годзе адбылося і прайшло на высокім арганізацыйным узроўні. "Гэта ацанілі не толькі госці і тэатральныя крытыкі, але і глядач, які прагаласаваў высокім наведваннем спектакляў. На ўсе з 22 спектакляў тэатральных калектываў з 10 краін было прададзена больш за 90 працэнтаў білетаў. Гэта значыць, у нас залы былі запоўнены, і практычна ўсе спектаклі глядач успрымаў з захапленнем. Гэта яшчэ раз сведчыць аб тым, што фестываль патрэбны Магілёву і яго жыхарам", - адзначыў Андрэй Новікаў.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».