Вы тут

Стамбульская канвенцыя папярэдзіць гвалт у дачыненні да жанчын


У свеце ўжо ёсць станоўчы вопыт яе выкарыстання. Паспяховыя практыкі былі прадстаўлены на міжнародным семінары высокага ўзроўню "Стамбульская канвенцыя як інструмент для распрацоўкі комплексу мер па папярэджанні гвалту ў дачыненні да жанчын на нацыянальным узроўні", праведзенага ў межах праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Умацаванне нацыянальнага патэнцыялу ў галіне процідзеяння гендэрнаму гвалту ў Рэспубліцы Беларусь", які рэалізуецца сумесна Міністэрствам унутраных спраў і Фондам ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА), пры падтрымцы Урада Вялікабрытаніі і Шведскага міжнароднага агенцтва па развіцці.  


Па выніках даследавання 2014 года, 77 працэнтаў беларускіх жанчын ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў з вопытам сямейнага жыцця сутыкаліся з праявамі хатняга гвалту. Заўважана, што ў большай ступені гвалтаўнікі — гэта людзі, якія не працуюць, раней судзімыя, маюць нізкі сацыяльны статус і адукацыйны ўзровень, хоць, вядома, бываюць і іншыя прыклады. Дастаткова сказаць, што ў сем’ях ад гвалту пакутуюць не толькі ўласна гаспадыні, але і дзеці, і састарэлыя бацькі.

— Сотні фактаў гвалту мы фіксуем штогод у дачыненні да дзяцей, — адзначае намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік упраўлення прафілактыкі галоўнага упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Алег КАРАЗЕЙ. — Пры гэтым ёсць і злачынствы сексуальнага характару, якія ўчыняюцца не толькі сужыцелямі маці, але нават бацькамі дзяцей. Па выніках мінулага года зафіксавана 66 фактаў гвалту сексуальнага характару ў дачыненні да дзяцей з боку бацькоў або асобаў, якія іх замяшчаюць. Пакутуюць і пажылыя, пераважна на вёсцы. Там беспрацоўныя дзеці састарэлых бацькоў адбіраюць у апошніх пенсію…    

Закона аб прафілактыцы гвалту ў сям’і ў нашай краіне пакуль няма, аднак паводле новай рэдакцыі закона "Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў", замацаваны такія механізмы, як прафілактычная размова, афіцыйнае папярэджванне, прафілактычны ўлік, абарончае прадпісанне.

Зараз на прафілактычным уліку — амаль 7 тысяч чалавек, з якімі праводзіцца штомесячная работа па месцы жыхарства, акрамя таго, яны запрашаюцца і ў органы ўнутраных спраў. За апошні год было вынесена каля 3 тысяч абарончых прадпісанняў. У 83 працэнтах выпадкаў агрэсар абавязаны быў пакінуць жылое памяшканне. Самі жанчыны, адзначаюць у МУС, прызнаюць, што мера дзейсная. 

Колькасць пацярпелых у выніку сямейных канфліктаў зніжаецца ў цэлым па краіне. Гадоў 10 таму размова ішла пра 300 чалавек, загінулых на працягу года ад рук сваіх блізкіх,  летась было каля 100 чалавек.

"Але ёсць яшчэ больш шырокія перспектывы ў галіне ўдасканалення заканадаўства і карэкціроўкі нашай практычнай работы, — дадае Алег Каразей. — Тут мы ўскладаем надзеі на Стамбульскую канферэнцыю, якая з’яўляецца асноўным для Еўропы дакументам у галіне папярэджвання гвалту ў сям’і. Першае, з чаго трэба пачаць — звярнуцца да самога паняцця "гвалт у сям’і". Сёння пад гэтым мы разумеем дзеянні фізічнага, сексуальнага і псіхалагічнага характару, якія учыняюцца супраць члена сям’і. Маецца на ўвазе сумеснае пражыванне і вядзенне сумеснай гаспадаркі. Але ў шэрагу выпадкаў шлюб можа быць скасаваны, і пры гэтым людзі працягваюць пражываць разам, хоць і не вядуць сумесную гаспадарку. Не распаўсюджваецца закон і на выпадкі , калі дарослыя дзеці пражываюць асобна, але наведваюцца да пажылых бацькоў, каб адбіраць грошы. З пункту гледжання Стамбульскай канвенцыі, заканадаўства павінна распаўсюджвацца і на былых членаў сям’і.

Вядома, што на сямейным бюджэце адбіваюцца не толькі штрафы (іх памер пачынаецца ад ад 0,1 базавай велічыні), але і адміністратыўны арышт, які цягне за сабой аплату за адны суткі затрымання (вяртанне сумы за харчаванне ў памеры паловы базавай велічыні, або 11,5 рублёў).

У процівагу гэтаму нам патрабуецца ўвядзенне і такога механізму, як карэкцыйная праграма, якая працуе ў многіх краінах і сёння адпрацоўваецца ў нас".  

Краінавы дырэктар ЮНФПА для Беларусі Каспар ПІК звярнуў вагу на тое, што вялікую праблему можа ўяўляць факт доказу псіхалагічнага гвалту, калі ніякіх слядоў на целе няма, а між тым жанчына пакутуе. Другі важны момант — у грамадстве павінна працягвацца актыўная работа з самімі гвалтаўнікамі, каб выкараняць праблему ад пачатку. Бо гвалт нельга прымаць і трываць. Якія б выдатныя інструменты ні прапаноўвала Стамбульская канвенцыя, сапраўднага выніку можна дасягнуць толькі пры эфектыўнай сацыяльнай адукацыі для абароны раўнапраўя, і прафілактыцы любых гвалтоўных праяў.

Святлана БАРЫСЕНКА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Свята каравая прайшло на Гродзеншчыне

Свята каравая прайшло на Гродзеншчыне

На фестывалі згадалі і даўнюю традыцыю — услаўляць завяршэнне земляробчага года абрадамі ў гонар Багача. 

Грамадства

Як у Слаўгарадскім раёне апякуюць пенсіянераў

Як у Слаўгарадскім раёне апякуюць пенсіянераў

Дом у Лапацічах нічым асабліва не выдзяляецца сярод іншых...

Палітыка

Аб чым дамовіліся прэзідэнты Беларусі і Азербайджана?

Аб чым дамовіліся прэзідэнты Беларусі і Азербайджана?

Па выніках перамоў у Мінску яны прынялі сумесную заяву.

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.