Вы тут

Як сельсаветы займаюцца працаўладкаваннем


Індывідуальны падыход — тое, пра што кажа кожны дэпутат. Цяпер у сельсаветах ідзе работа з людзьмі, падчас якой высвятляецца, хто і чаму трапіў у спісы ўтрыманцаў. Некаторых ужо змаглі і працаўладкаваць.


Так, у Рэчыцкім сельсавеце Чэрыкаўскага раёна ўжо знайшлі работу пяцёра жыхароў. У сельвыканкаме гавораць, што яшчэ некалькіх возьмуць на аснове дамовы на сезонныя работы. Напрыклад, на выгул жывёлы, рамонт агароджаў грамадскіх могілак ці фарбаванне плота. Спісы ўтрыманцаў ужо падкарэктавалі. Першапачаткова трапілі туды і тыя, хто зараз жыве ў Расіі. Дарэчы, гэта даволі распаўсюджаная памылка. Старшыня Шаршунскага сельскага Савета дэпутатаў Мінскага раёна Мікалай ПАНКЕВІЧ гаворыць, што і яны дэталёва праверылі тых, хто атрымаў ліст на збор. «Зараз выходзім на прадпрыемствы, каб удакладніць вакансіі і магчымасці працаўладкаваць людзей. Мы, улады, павінны дапамагаць, прадастаўляць месцы. Але дзейнічаць чалавек павінен сам».

На фоне іншых пазітыўна выглядае Шчорсаўскі сельсавет Навагрудскага раёна. Генрых ЛУКОЎСКІ, старшыня Савета дэпутатаў, гаворыць, што з яго тэрыторыі толькі тры чалавекі трапілі ў спісы, ды і тыя, як высветлілася, цяпер пражываюць па-за межамі Беларусі. «У нас насельніцтва хто ў Шчорсах працуе, хто ў лясніцтве. Некаторыя сваю гаспадарку трымаюць. Ёсць тыя, хто даглядае бацькоў. У цэнтры занятасці на ўліку тры чалавекі — мы іх бяром з вясны па восень на работы па добраўпарадкаванні населеных пунктаў».

Мікалай БАЦЮШКОЎ, старшыня Ціхініцкага сельскага Савета дэпутатаў Рагачоўскага раёна, у дзень нашай размовы ўжо аддаў у райвыканкам заявы ад трох грамадзян на вызваленне ад збору. Першапачаткова сельвыканкам разам з падатковай інспекцыяй пераглядзеў спісы і выключыў адтуль «мёртвых душ». Цяпер працуюць з тымі, каго могуць адшукаць праз знаёмых ці сваякоў.

Знайсці работу да 1 мая магчыма, калі ў людзей ёсць такое жаданне, лічыць старшыня Цяцеркаўскага сельскага Савета дэпутатаў Браслаўскага раёна Павел АНТАНЁНАК. У яго на тэрыторыі ва ўтрыманцы трапіла няшмат жыхароў, таму атрымліваецца працаваць індывідуальна. А ў Светласельскім сельсавеце Шумілінскага раёна ўсіх, у каго складаныя абставіны з пошукам работы, запрасілі на сход. Старшыня Савета дэпутатаў Віктар ШЧАРБАКОЎ высвятляў у кожнага, якія ў яго праблемы, ці трэба дапамагчы. Пошукам работы таксама займаецца і цэнтр занятасці. У хуткім часе ў сельсавеце правядуць кірмаш вакансій. З тымі, хто знаходзіцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, працуе спецыяльная камісія, якая праводзіць праверку і вызваляе ад падатку, калі на тое ёсць падставы. На сезонныя работы набірае і сельвыканкам, і ЖКГ. Людзям прапануюць работу па добраўпарадкаванні населеных пунктаў, у лясгасе, на выпасе жывёлы, на меліярацыі ці на нарыхтоўцы дроў.

Надзея АНІСОВІЧ

аnіsоvісh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Месцы шукаем, спісы ўдакладняем

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».