Вы тут

У Нацыянальным гістарычным музеі дзейнічае акцыя «Адзіны білет»


Ужо з гэтага панядзелка ў Нацыянальным гістарычным музеі дзейнічае акцыя пад назвай «Адзіны білет». Гэта дазволіць мінчанам і гасцям сталіцы наведаць шэраг музеяў, набыўшы ўсяго адзін білет, у любым з іх. Яго кошт уключае ў сябе суму коштаў усіх уваходных білетаў са зніжкай 25%.


Усе ахвотныя могуць азнаёміцца з экспазіцыямі і выстаўкамі, акрамя камерцыйных, Нацыянальнага гістарычнага музея, а таксама яго філіялаў: Музея прыроды і экалогіі, Дома-музея І з'езда РСДРП, Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці, Музея гісторыі беларускага кіно, Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, Гасцёўні Уладзіслава Галубка. Усе музеі знаходзяцца ў цэнтры, у крокавай даступнасці адзін ад аднаго.

Адзіны білет будзе дзейнічаць на працягу двух тыдняў з дня продажу. Ён, як звычайна, будзе раздзелены па катэгорыях — розныя кошты для дзяцей, студэнтаў і дарослых. Пакуль што праект бестэрміновы — калі ён завершыцца, не запланавана.

— Хутка пачынаецца цёплы час, да нас прыедзе шмат турыстаў. А замежнікам звычайна падабаецца наведваць музеі. Таму, спадзяюся, гэта паслуга акажацца запатрабаванай, — адзначыла загадчыца аддзела музейных камунікацый Нацыянальнага гістарычнага музея Кацярына ГАЛІНСКАЯ. — Натуральна, хочацца, каб і мінчане далучаліся да гэтай акцыі. Але для турыстаў яна асабліва зручная. Бо, па-першае, гэта эканомна. А па-другое, вельмі зручна, што на білетах будуць пазначаны адрасы, тэлефоны, час работы ўсіх музеяў. Дзейнічаюць яны на працягу двух тыдняў, таму будзе магчымасць спакойна наведаць усё, што цікава.

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

nina@zviazda.by

Загаловак у газеце: Сем у адным

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.