Вы тут

Кіраўнік дзяржавы сустрэўся з прадстаўніком Сусветнага банка


У гэ­тым ме­ся­цы Па­лац Не­за­леж­нас­ці ўжо на­вед­ва­лі прад­стаў­ні­кі най­буй­ней­шых між­на­род­ных бан­каў­скіх струк­тур — Еў­ра­пей­ска­га бан­ка рэ­кан­струк­цыі і раз­віц­ця і Між­на­род­на­га ва­лют­на­га фон­ду. А ўчо­ра кі­раў­нік дзяр­жа­вы су­стрэў­ся са стар­шым ві­цэ-прэ­зі­дэн­там Су­свет­на­га бан­ка па апе­ра­цый­ных пы­тан­нях спа­да­ром Кай­лам Пі­тэр­сам.

Супрацоўніцтва з Сусветным банкам вядзецца ў канструктыўным ключы. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, мы змаглі знайсці агульную мову:

— Вельмі добра, што мы з вамі супрацоўнічаем, і, відаць, вы не маеце да нас вялікіх прэтэнзій. Мы рэалізавалі з вамі амбіцыйную праграму і сёння распрацоўваем новы план, новую стратэгію нашага супрацоўніцтва. Гэта кажа пра тое, што мы знайшлі агульную мову. Але галоўнае заключаецца ў тым, што вы сваімі дзеяннямі ў Беларусі даяце нам альтэрнатыву. Ваша праца ў Беларусі дае нам магчымасць абапірацца не толькі на адну-дзве крыніцы падтрымкі нашай эканомікі, сацыяльных праектаў, бюджэту і гэтак далей, але і на вельмі магутную падтрымку Сусветнага банка. Вось за гэта я вам, перш за ўсё, удзячны.

Прэзідэнт слушна заўважыў: калі няма альтэрнатывы, калі перад табой няма выбару, тады вельмі складана будаваць эканамічныя адносіны ўнутры і выбудоўваць сацыяльную палітыку.

— Калі ёсць выбар, калі ёсць альтэрнатыва, тады больш магчымасцяў прыйсці да поспеху, — упэўнены беларускі лідар. — За час нашага супрацоўніцтва вы інвеставалі ў краіну мільярд шэсцьсот мільёнаў долараў, і зараз у нас праграма амаль на мільярд долараў. Хачу запэўніць у тым, што, калі мы вам нешта паабяцалі, вы можаце не турбавацца — мы свае абяцанні цвёрда выконвалі і будзем выконваць у будучыні.

Кайл Пітэрс падзякаваў Прэзідэнту за цёплы прыём і магчымасць на свае вочы ўбачыць, як рэалізуюцца ў нашай краіне сумесныя з Сусветным банкам праграмы.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Альтэрнатыва як гарант поспеху

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».