Вы тут

У Вілейскім раёне з'явіўся свой птушыны сімвал


Папярэдне на сайце раённай газеты «Шлях перамогі» было аб'яўлена галасаванне, у якім прыняло ўдзел каля 500 чалавек.


Акрамя таго, па гэтым пытанні можна было выказацца па тэлефоне або накіраваць прапановы паштоўкай з абгрунтаваннямі за таго або іншага прэтэндэнта. У выніку аднолькавую колькасць галасоў атрымалі бусел і кнігаўка — па 170. Аднак з улікам тэлефоннага і паштовага галасавання свайго канкурэнта апярэдзіў бусел. На сімвал горада таксама прэтэндавалі белая чапля, арлан-белахвост, дзяцел. Аднак яны адсталі ад сваіх «калег».

Вынікі галасавання зацверджаны на сесіі раённага Савета дэпутатаў.

Як мне здаецца, большасць віляйчан спынілася менавіта на гэтай птушцы як сімвале раёна невыпадкова. Уязны знак у Вілейку вянчае буслінае гняздо наверсе. Буслянку ўладкаваў былы вадзіцель, а цяпер пенсіянер Сяргей Казлоўскі. «Кватэра» спадабалася новым жыхарам, і яны пасяляюцца тут кожную вясну. Ну, а віляйчане назіраюць за палётам гэтых прыгожых птахаў і радуюцца: дзе жыве бусел — там будзе шчасце і дабрабыт.

Сімвал раёна, дарэчы, можна будзе выкарыстоўваць у турыстычных мэтах: вырабляць сувеніры, паштоўкі, устанаўліваць малыя архітэктурныя формы і кампазіцыі, прыцягваць гасцей нейкімі легендамі, казкамі пра буслоў, звязанымі з тутэйшымі мясцінамі.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

lazovskaya@zviazda.by

Загаловак у газеце: Вілейшчына пад белымі крыламі

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.