22 Верасень, субота

Вы тут

У пасёлку Зарэчча ўведзены дзве кацельні


У аграгарадку Зябраўка Гомельскага раёна і ў пасёлку Зарэчча Рэчыцкага раёна ўведзены дзве кацельні, якія выкарыстоўваюць мясцовыя віды паліва. Сёння яны замяшчаюць каля 2 млн куб. м прыроднага газу. Важныя аб'екты пабудаваны пры падтрымцы Сусветнага банка. Іх кошт складае больш за $5,2 млн.


У прэс-службе Гомельскага аблвыканкама расказалі, што раней цеплазабеспячэнне жылых дамоў у Зябраўцы ажыццяўлялася за кошт дзвюх кацельняў, якія цалкам выпрацавалі свой рэсурс. Новая магутнасцю 8 МВт працуе за кошт спальвання дранкі, пры гэтым гадавы эканамічны эфект ад рэалізацыі гэтага інвестпраекта па плане павінны скласці Br489 тысяч, а прагназуемая эканомія — восемсот тысяч кубаметраў газу ў год.

Пры распрацоўцы генеральнага плана тэрыторыі новай кацельні ўлічана блізкае размяшчэнне жылых дамоў і праведзены неабходныя мерапрыемствы: зроблена шумазасцярога і асобны ўезд на тэрыторыю па новай дарозе, якая абыходзіць жылую забудову.

Новая кацельня ў Зарэччы каштавала $2 млн 841 тыс. У ёй усталяваныя тры катлы агульнай магутнасцю 6,3 МВт і адзін рэзервовы на прыродным газе магутнасцю 5,2 Мвт. Плануецца, што гадавы эканамічны эфект скаладзе Br581 тысячу.

Камунальнікі абяцаюць, што работа ў гэтым кірунку будзе працягнута. Задача на самую блізкую перспектыву — максімальна атрымліваць цеплавую энергію за кошт уласных узнаўляльных прыродных рэсурсаў.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Дранка замест газу

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.