Вы тут

Што ні лаўрэат, то творца


Ганаровага звання «Чалавек года Міншчыны» за 2016-ы ўдастоены 22 прадстаўнікі вобласці ў розных намінацыях. Цырымонія ўзнагароджання адбылася ў Доме культуры Клецка. Уладальнікам ганаровага звання ўручаны спецыяльныя дыпломы і стужкі. Яны атрымаюць таксама грашовыя выплаты ў памеры 100 базавых велічынь (2300 рублёў).


— У кожным відзе спорту, як правіла, заўсёды ёсць лідар. Так і ў любой прафесіі. Сёння выбар выпаў менавіта на вас. Але людзей, якія самааддана працуюць на дабрабыт Радзімы, значна больш, — звярнуўся да прысутных старшыня Мінаблвыканкама Сямён Шапіра. — У выніку намаганняў працаўнікоў Міншчына на працягу апошніх 5—6 гадоў наперадзе іншых абласцей краіны. Наш рэгіён быў першы і ў цяжкім 2016-м, калі ўпала вытворчасць, скараціліся рынкі збыту. За два месяцы сёлета Мінская вобласць дала прырост валавой вытворчасці на 106% да аналагічнага леташняга перыяду. І гэта вынік добрасумленнай працы ўсіх, а таксама добрай сістэмы кіравання, якая створана не толькі на Міншчыне, але і ў цэлым у нашай краіне.

Сярод узнагароджаных людзі розных прафесій: урачы, педагогі, работнікі пракуратуры, бізнесоўцы, ратавальнікі, лесаводы, жывёлаводы, вадзіцелі. У іх ліку і наша калега — рэдактар абласной газеты «Мінская праўда» Вольга Шпілеўская.

На думку Вольгі Аляксандраўны, для сябе асабіста яна «перайначыла» б гэтае высокае званне ў «Калектыў года Міншчыны», паколькі ў рэдакцыі моцная каманда, дзе кожны супрацоўнік на сваім месцы і ўсе разам яны дабіліся таго, што маюць.

Важкі ўклад у харчовую бяспеку краіны ўнесла Таццяна Анейчык — аператар машыннага даення малочнатаварнай фермы «Калодзіна» сельгасфіліяла закрытага акцыянернага таварыства «Вітэкс» Уздзенскага раёна. Таццяна Віктараўна надаіла за мінулы год 10300 кілаграмаў малака ад кожнай каровы.

Станіслаў Луцэвіч са Стаўбцоўскага раёна ўжо сорак гадоў за рулём аўтамабіля. Цяпер ён вадзіцель і па сумяшчальніцтве прадавец аўтакрамы. Станіслаў Іванавіч абслугоўвае 14 населеных пунктаў. Прывозіць не толькі прадукты харчавання першай неабходнасці, але і выконвае індывідуальныя заказы: дастаўляе лекі з райцэнтра. Зімой ён пад'язджае да падворка кожнага старога, а калі замецена дарога, то і заносіць прадукты ў хаты.

Словам, што ні чалавек, то прафесіянал і нават мастак, які ўносіць у, здавалася б, звычайную працу свае ноу-хау, творчасць і іскрынку задору.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

lazovskaya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».