Вы тут

У Жодзіне вызначылі найлепшых спецыялістаў


Падзяку за сваю працу атрымалі людзі з розных сфер дзейнасці: ад пекара да прадпрымальніка, ад настаўніка музыкі да муляра. На ўрачыстым мерапрыемстве былі падведзены вынікі работы народнай гаспадаркі горада Жодзіна за 2016 год. Найлепшыя арганізацыі, працаўнікі трапілі на Дошку гонару.


Для вызначэння найлепшых прафесіяналаў было зацверджана некалькі намінацый: узнагароджваліся прадстаўнікі будаўнічага комплексу, прамысловасці, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, працаўнікі аховы здароўя, адукацыі, культуры, сацыяльнай дапамогі, органаў правапарадку, навукі, фізічнай культуры і спорту... На сцэну падчас святочнага мерапрыемства падымаліся не толькі заслужаныя работнікі, што шмат гадоў працуюць у сваёй галіне. Урач стаматолаг-артапед Канстанцін Кароўкін працуе ў стаматалагічнай паліклініцы Жодзінскай цэнтральнай гарадской бальніцы крыху больш за год, аднак ужо заслужыў права мець ганаровае званне «Найлепшы малады спецыяліст».

Не засталіся па-за ўвагай і працоўныя дынастыі жодзінцаў. Сем'і, што пакаленнямі застаюцца ў прафесіі, для кожнага прадпрыемства — амаль што легенда, а для горада — важная частка гісторыі. Сёлета былі адзначаны тры такія дынастыі: сям'я Тарасевіч — Гаруновіч, якая працуе на ААТ «Світанак» 94 гады, жанчыны з дынастыі Сінкевіч — Серафімовіч — Бруй 120 гадоў перадаюць у спадчыну прафесію педагога, а агульны стаж працы сям'і Гірдзёнак на Беларускім аўтамабільным заводзе складае 175 гадоў. За бацькамі ў свой час туды на працу пайшлі дачка, сын, нявестка і ўнук з унучкай.

Рагнеда ЮРГЕЛЬ

yurgel@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Годныя людзі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».