Вы тут

Дні расійскага кіно пройдуць у красавіку ў Гомельскай вобласці


Дні расійскага кіно, традыцыйна арганізаваныя з нагоды Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, пройдуць у красавіку ва ўсіх кінатэатрах Гомельскай вобласці, паведаміла вядучы рэдактар аддзела рэпертуарнага планавання камунальнага ўнітарнага прадпрыемства "Гомелькінавідэапракат" Святлана Тарасенка.


Фота: kidsafisha.com

Увазе гледачоў будуць прапанаваны новыя расійскія фільмы, сярод якіх унікальны кінапраект, заснаваны на рэальных падзеях, "Час першых". Прэм'ера адбудзецца 6 красавіка. Карціна, прымеркаваная да Дня касманаўтыкі, раскажа пра першы выхад чалавека ў адкрыты космас. Аляксея Лявонава іграе Яўген Міронаў, а ролю капітана карабля Паўла Бяляева выканае Канстанцін Хабенскі. Таксама ў красавіку гледачы ўбачаць меладраму Уладзіміра Бартко "Пра каханне", фантастычны экшн "Танцы насмерць", драму Андрэя Канчалоўскага "Рай", камедыю "Кухня: апошняя бітва", а таксама мультфільм "Урфін Джус і яго драўляныя салдаты".

Выхад на вялікія экраны Гомельскай вобласці камедыі "Кухня: апошняя бітва" мясцовыя кінакрытыкі вырашылі зрабіць гучнай і запамінальнай падзеяй. Спецыяльна для гэтага яны аб'явілі пошук двайніка Дзмітрыя Нагіева, які выканаў у фільме адну з галоўных роляў. Плануецца, што двайнік акцёра павінен стаць галоўным удзельнікам бітвы повараў, кулінарных майстар-класаў і дэгустацый, якія арганізуюць для кінагледачоў да пачатку прэм'еры.

Як адзначыла Святлана Тарасенка, акрамя навінак расійскага кінематографа, у час Дзён расійскага кіно можна будзе ўбачыць і фільмы мінулых гадоў. Дарэчы, паказ карцін расійскай вытворчасці ў кінатэатрах рэгіёна традыцыйна складае каля 35 працэнтаў ад агульнай колькасці фільмаў. Без кінастужак усходняй краіны-суседкі не абыходзіцца і топ-10 самых касавых фільмаў.

Дні расійскага кіно - адно са шматлікіх мерапрыемстваў, якія запланаваны ў Гомельскай вобласці да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі (2 красавіка). У прыватнасці, 31 сакавіка ў Гомельскім аблдрамтэатры адбудзецца ўрачысты сход і святочны канцэрт. За дзень да гэтага ў гарадскім цэнтры культуры пройдзе "Вечар рускай культуры". Яго арганізатары абяцаюць гасцям культурна-забаўляльную праграму з нацыянальным каларытам: сустрэчу з быліннымі героямі, рускія народныя гульні, конкурсы, віктарыны, дэгустацыі нацыянальных страў, магчымасць папрацаваць з глінай на ганчарным крузе, а таксама рускія песні і танцы ў выкананні фальклорнага ансамбля з Расіі "Вясёлыя дзяўчаты".

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.