Вы тут

Кабякоў: Сітуацыя ў гандлі паміж Беларуссю і Расіяй паляпшаецца


Пра гэта ён заявіў сёння ў падмаскоўных Горках на перамовах з прэм'ер-міністрам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым.


"Ёсць магчымасць у чарговы раз абмеркаваць няпростыя, але вельмі важныя пытанні, перш за ўсё нашых гандлёва-эканамічных адносін, - сказаў Андрэй Кабякоў. - Гэты год мы пачалі досыць актыўна ва ўзаемным гандлі. Па нашых дадзеных, за студзень тэмп росту тавараабароту склаў амаль 144 %. Прычым рост назіраецца як з боку Беларусі пры пастаўках тавараў у Расію, так і пры пастаўках расійскіх тавараў у Беларусь". 

На думку Андрэя Кабякова, цяпер самы падыходны час распачаць дадатковыя меры, якія дазволілі б вярнуць тавараабарот паміж дзвюма краінамі на той узровень, які быў яшчэ некалькі гадоў таму. 

"Але ёсць шэраг пытанняў, якія патрабуюць абмеркавання, - адзначыў Андрэй Кабякоў. - Вельмі разлічваю на тое, што парадак дня сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў мы зможам хоць бы крыху разгрузіць у частцы тых пытанняў, якія тычацца кампетэнцыі двух урадаў". 

"Разлічваем на канструктыўны дыялог і пошук ўзаемавыгадных рашэнняў", - дадаў прэм'ер-міністр Беларусі.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.