Вы тут

Прэм'ер-міністр Малдовы зробіць візіт у Беларусь 6-8 чэрвеня


Пра гэта паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Малдове.


Пытанні падрыхтоўкі гэтага візіту былі абмеркаваны ў час сустрэчы, якую правялі пасол Беларусі ў Малдове Сяргей Чычук і кіраўнік Гандлёва-прамысловай палаты Малдовы Серджыу Хара.

Бакі абмеркавалі вынікі і перспектывы развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Малдовы. Быў разгледжаны ход выканання дамоўленасцей, дасягнутых у час афіцыйнага візіту прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова ў Беларусь 2-3 кастрычніка 2016 года, а таксама пытанні падрыхтоўкі візіту ў адказ прэм'ер-міністра Малдовы ў Беларусь 6-8 чэрвеня 2017-га.

Акрамя таго, былі ўзгоднены далейшыя дзеянні ў частцы дзелавой праграмы маючага адбыцца мерапрыемства, уключаючы арганізацыю калектыўнай выставачнай экспазіцыі Малдовы на XXVII Міжнароднай сельскагаспадарчай выстаўцы "Белагра-2017".

Бакамі была адзначана важная роля гандлёва-прамысловых палат Беларусі і Малдовы ў актывізацыі і развіцці міжрэгіянальных эканамічных сувязей. Дасягнута дамоўленасць аб удзеле дэлегацыі дзелавых колаў Малдовы ў рабоце міжнароднай выстаўкі-кірмашу "Вясна ў Гомелі" і Гомельскім эканамічным форуме 17-20 мая 2017 года.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?