Вы тут

Сувораўцы вучыліся страляць


На палігоне пад Барысавам на мінулым тыдні было горача ў літаральным сэнсе. Спасцігаць мудрасць ваеннай падрыхтоўкі не ў аўдыторыях, а на сапраўднай баявой тэхніцы прыехалі выхаванцы Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча.


— Мы праводзім заняткі па агнявой падрыхтоўцы на дырэктрысе з узбраення танка Т-72Б, а на вайсковым стрэльбішчы — са стралковай зброі, — кажа палкоўнік Максім ЦЯРЭНЦЬЕЎ, начальнік аддзялення баявой падрыхтоўкі 120-й гвардзейскай механізаванай брыгады. — Быў запланаваны цыкл поўнай падрыхтоўкі экіпажа танка Т-72Б, пачынаючы ад тактыка-тэхнічных характарыстык і заканчваючы практычнымі нарматывамі. Сувораўцы могуць спусціцца ў браніраваную машыну і папрактыкавацца ў стральбе з танкавага кулямёта. Мы, у сваю чаргу, зацікаўлены, каб да нас прыходзілі хлопцы, якія не па волі выпадку трапілі ў войска, а таму, што ў іх ёсць мэта стаць афіцэрамі. І мы мусім ім паказаць, што ж іх чакае наперадзе.

Не менш цікавая праграма чакала тых, хто знаходзіўся на стрэльбішчы. Яны мусілі адчуць на сабе поўны цыкл заняткаў салдата-мотастралка. Гэта стральба з аўтамата і з кулямёта Калашнікава, а таксама кіданне вучэбна-імітацыйных гранат. А яшчэ — пастарацца выканаць нарматыў па падрыхтоўцы да бою.

На кожным вучэбным месцы знаходзіўся афіцэр-інструктар. Адметна, што пераважна гэта былі колішнія выпускнікі Мінскага сувораўскага вучылішча, якія зведалі ўсе акалічнасці навучальнага працэсу непасрэдна на сабе.

...Палігон доўгі час скаланаўся ад гукаў стрэлаў. Раптам у адным з танкаў адчыніўся люк, і адтуль вылез падлетак у сувораўскай форме. Ашалелы ці то ад радасці, ці то ад усведамлення сапраўднай страляніны, ці то ад гуку, ён стаяў з радаснай усмешкай на твары недзе з паўхвіліны і толькі пасля схамянуўся: трэба перадаць шлемафон наступнаму навучэнцу...

Антон Руды ў вучылішчы ўжо на 3 курсе. Гэта аналаг 9 класа звычайнай агульнаадукацыйнай школы. Пасля заканчэння вучылішча хлопчык марыць пайсці ў Ваенную акадэмію. Але на якую менавіта спецыяльнасць, пакуль не выбраў.

— Нам растлумачылі, як правільна загружаць боепрыпасы ў танк. Вось раней я гэтага рабіць не ўмеў. Усё паказалі вельмі падрабязна, мы разгледзелі кожную дэталь. І далі пастраляць з танкавага кулямёта. Усё-такі гэта ў мяне было ўпершыню. І адчуванне неверагоднае. Расказвалі, што звонку ад танка ад стрэлаў вельмі шумна, а ўнутры машыны амаль нічога не чуваць. Але аказалася, што гукі ўнутр усё ж далятаюць. Страшна толькі першы раз, а далей ужо прывыкаеш. Калі залез унутр танка, то адразу адчуў адказнасць, якая кладзецца на салдата...

Умовы надвор'я для стрэльбаў на палігоне былі не самыя добрыя. Раніцай яго ахутаў моцны туман, які пасля здаваў пазіцыі вельмі неахвотна. Але сувораўцаў гэта не палохае: ваеннаслужачы мусіць прывыкаць да любога надвор'я.

— Для таго, каб замацаваць тэарэтычныя навыкі, атрыманыя ў аўдыторыях, мы вырашылі правесці сумесна з камандаваннем сіл Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання такія заняткі, — кажа першы намеснік начальніка Мінскага сувораўскага вучылішча палкоўнік Алег ЖУРАЎЛЁЎ. — І — пазнаёміць сувораўцаў з нялёгкімі буднямі танкістаў. Гэта іх не адштурхне ад зробленага раней выбару — кожны хлопчык, які да нас прыйшоў, жадае стаць абаронцам Радзімы.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

schklennik@zviazda.by

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

Загаловак у газеце: На полі танкі грукаталі...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».