Вы тут

Шведу па памылцы даставілі ліст для Пуціна


Жыхар шведскага горада Трэлеборг атрымаў па пошце незвычайнае пасланне — ліст, адрасаваны... прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну, паведамляе мясцовае выданне Trelleborgs Allehanda.


На канверце адпраўлення было напісана па-шведску «Vladіmіr Putіn, Moskva, Ryssland» і пазначаны адрас, які супадае з афіцыйным адрасам Крамля, — Масква, вуліца Ільінка, дом 23. Адрас адпраўніка на канверце не значыўся. Як менавіта ліст апынуўся ў яго скрыні, швед не разумее. Справа ў тым, што ў Трэлеборгу вуліц з назвамі, падобнымі да «Ільінка» або «Масква», проста няма. Суразмоўнік выдання таксама прызнаўся, што яму прыходзіла думка адкрыць канверт і паглядзець на яго змесціва, але ён вырашыў гэтага не рабіць з павагі да чужой прыватнай перапіскі.

Аб тым, што адбылося, швед паведаміў у мясцовую паштовую службу. Там выказалі здагадку, што памылка магла адбыцца па тэхнічнай прычыне. Справа ў тым, што сартавальная машына часам памыляецца, калі не можа разабраць напісаны ад рукі адрас. У прэс-службе кампаніі таксама выказалі шкадаванне ў сувязі з тым, што Уладзімір Пуцін не атрымаў ліст, які яму прызначаўся, і прапанавалі шведу апусціць канверт у найбліжэйшую паштовую скрыню ў надзеі, што з другой спробы ён усё ж такі будзе дастаўлены правільнаму адрасату.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».