Вы тут

У Рэчыцкім раёне скралі дачны дом


Гэты незвычайны выпадак адбыўся ў Рэчыцкім раёне. Тут невядомыя ўкралі аднапавярховы дом агульнай плошчай каля 20 квадратных метраў.


Паводле інфармацыі УУС Гомельскага аблвыканкама, першай трывогу забіла суседка дачніцы па пасёлку каля вёскі Дзяражня — уладальніцы нерухомай маёмасці: якраз з-за яе адсутнасці. Пра знікненне дома яна і паведаміла гаспадыні, якая, як высветлілася, не была на дачы з лістапада мінулага года. Жанчына мусіла звярнуцца ў міліцыю. На месцы праваахоўнікі ўбачылі толькі падмурак дома. Цікава, што на хатнія рэчы зламыснікі не паквапіліся. Слядоў работы будаўнічай тэхнікі выяўлена не было. Як расказаў адзін з суседзяў, яшчэ ў канцы лютага дом стаяў на сваім месцы. Заведзена крымінальная справа, праводзяцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Адшукваецца нерухомасць, ці Укралі... дачны дом

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.