Вы тут

Лепш літаваць, чым лямантаваць


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» гульня «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgоmеl.bу або 3bеlаrus.bу і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды». Ці ведалі вы, што:


Лямантава́ць — моцна і працяжна крычаць, плакаць.

Віго́нь (шматзначнае) — жывёліна сямейства лам з тонкай і мяккай шэрсцю. Слова паходзіць з французскай мовы.

Ляпіс — парашок, які выкарыстоўваецца ў медыцыне для прыпякання. Паходзіць слова ад лацінскага lаріs — камень.

Бро́вар — пабудова, дзе варылі піва, гналі гарэлку. На Беларусі бровар — той самы вінакурны завод, вядомы з ХVІ стагоддзя.

Няста́ча — адсутнасць чаго-небудзь у неабходнай колькасці. «Грудзі распірала ад нястачы паветра», — чытаем у Васіля Быкава.

Лі́таваць — берагчы каго-небудзь, шкадаваць. Пры ўжыванні правільна ставім націск, таму што ёсць яшчэ ўстарэлае слова літавАць — што значыць паяць.

На пазногаць — 1) вельмі мала, трошачкі, ледзь-ледзь; 2) ніколі, зусім (не даваць, не рабіць, не дараваць). Беларускія сінонімы: на макава зерне, на волас. Рускія адпаведнікі: ничегошеньки, на ломаный грош.

Далёка пайсці — дабіцца поспеху, дасягнуць многага. Беларусы яшчэ скажуць: пайсці ў гору, прабіць дарогу. Рускія: выбиться в люди, выйти на орбиту.

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

astashkevich@zviazda.by 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.