Вы тут

"Беларусь 3" паказала "Пінскую шляхту"


У Міжнародны дзень тэатра ў эфіры сацыякультурнага тэлеканала «Беларусь 3» гледачы ўбачылі спектакль «Пінская шляхта» Палескага драматычнага тэатра, літаральна на пачатку сакавіка запісаны прадзюсарскім цэнтрам Белтэлерадыёкампаніі.


Як расказалі «Звяздзе» ў прэс-службе холдынга, гэта быў не адзінкавы тэатральны паход, а пачатак вялікага праекта «Легенды беларускай сцэны», у межах якога будуць прадстаўленыя запісы найлепшых тэатральных пастановак — як з фондаў БТРК, так і сучасных спектакляў.

Так, ужо 2 красавіка тэатральную эстафету падхопіць тэлеверсія балета «Маленькі прынц» (яго запіс адбудзецца сёння ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета), а 9 красавіка будзе паказаны архіўны запіс 1989 года — спектакль у дзвюх дзеях «Мілы чалавек» паводле п'есы Кандрата Крапівы. Надалей жа, абяцаюць тэлевізійнікі, сустрэчы з «Легендамі беларускай сцэны» будуць адбывацца кожную нядзелю.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

tselyashuk@zviazda.by

Загаловак у газеце: Са сцэны — на экран

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.