Вы тут

У краіне пачынаецца дабрачынная акцыя “Аднаўленне святынь Беларусі”


31 сакавіка ў Беларусі стартуе рэспубліканская дабрачынная акцыя “Аднаўленне святынь Беларусі", арганізатарамі якой выступаюць Беларускі рэспубліканскі Саюз моладзі, апарат Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, рэлігійныя арганізацыі краіны.


У 2017 годзе акцыя “Аднаўленне святынь Беларусі" пройдзе ў тры этапы: раённы, абласны (Мінскі гарадскі), рэспубліканскі. Падчас яе валанцёрскія атрады руху БРСМ “Дабрае Сэрца" сумесна з рэлігійнымі арганізацыямі правядуць працоўныя пачыны, накіраваныя на добраўпарадкаванне і аднаўленне культавых аб'ектаў розных канфесій — храмаў, храмавых комплексаў, манастыроў, свяцілішчаў, капліц, святых крыніц, прыдарожных крыжоў , алтароў і г.д., а таксама арганізуюць “Адкрытыя дыялогі” духоўна-маральнай накіраванасці, арганізуюць экскурсійныя маршруты па добраўпарадкаваным (адноўленым) святыням.

Плануецца, што сёлета акцыя завершыцца 21 верасня ў Міжнародны Дзень Міру ў форме тэматычнай выставы і міжканфесійнага “Адкрытага дыялогу”.

Рэспубліканская дабрачынная акцыя “Аднаўленне святынь Беларусі" рэалізуецца з 2013 года па ініцыятыве БРСМ. За гэты час добраахвотнікі Саюза моладзі добраўпарадкавалі каля 780 культавы аб'ектаў па ўсёй Беларусі. Толькі ў 2016 годдзе добраўпарадкавана каля 250 культавы аб'ектаў, з іх — 30 каталіцкай канфесіі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.