Вы тут

Будучыя юрысты-міжнароднікі з БДУ бліскуча выступілі ў Страсбургу


Каманда БДУ ўвайшла ў дзясятку лепшых у Еўрапейскім конкурсе па правах чалавека імя Рэнэ Касэна. Студэнты факультэта міжнародных адносін БДУ занялі шостае агульнакаманднае месца і сталі "залатымі" прызёрамі сярод канкурсантаў, якія размаўляюць на французскай мове як на замежнай. У склад зборнай вядучага ўніверсітэта краіны ўвайшлі: другакурсніца Таццяна Пацэпня, трэцякурсніцы Кацярына Калюта і Вольга Кахновіч, пяцікурснікі Ангеліна Юркова, Таццяна Зінякова, Антаніна Марозава і Ігар Саковіч.


Студэнты БДУ паспяхова прайшлі адборачны пісьмовы тур і па яго выніках выйшлі ў вочны. У Страсбургу беларусы выступалі ў ролі істца. Усяго ў вочным туры ўдзельнічалі 30 каманд з Расіі, Беларусі, Бельгіі, Люксембурга, Нідэрландаў, Аўстрыі, Швейцарыі, Румыніі і Францыі. Краіны постсавецкай прасторы прадстаўлялі толькі Белдзяржуніверсітэт і Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М.В. Ламаносава.

Еўрапейскі конкурс па правах чалавека імя Рэнэ Касэна праводзіцца ў Страсбургу, пачынаючы з 1985 года. Адны каманды выступаюць на спаборніцтвах у ролі абвінаваўцаў краін-членаў Еўрапейскай канвенцыі па правах чалавека, іншыя - у якасці абаронцаў дзяржаў. Конкурс праходзіць на французскай мове ў Еўрапейскім судзе па правах чалавека.

Будучыя юрысты-міжнароднікі з БДУ ўпершыню прынялі ўдзел у конкурсе імя Рэнэ Касэна. Гэта стала магчымым дзякуючы падтрымцы Інфармацыйнага пункта Савета Еўропы ў г. Мінску.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.