Вы тут

Прыёмная кампанія стартуе на чатыры дні пазней


Міністэрства адукацыі вызначылася з тэрмінамі падачы дакументаў у прыёмныя камісіі і залічэння абітурыентаў. У галоўным адукацыйным ведамстве растлумачылі нюансы будучай уступнай кампаніі, якія з'явіліся пасля ўнясення змяненняў у Правілы прыёму.


Так, у сувязі з увядзеннем чацвёртай дысцыпліны на ЦТ і трох рэзервовых дзён для здачы тэсціравання (замест аднаго, які быў раней), тэрміны пачатку прыёму дакументаў на бюджэтную форму навучання пасунуліся на чатыры дні. Прыёмныя камісіі будуць прымаць у абітурыентаў дакументы з 12
па 17 ліпеня (летась прыём дакументаў на «бюджэт» распачынаўся 8 ліпеня).

А з 18 ліпеня распачынаюцца ўступныя выпрабаванні, якія праводзяцца непасрэдна ва ўстановах адукацыі. Маюцца на ўвазе экзамены па творчасці, фізічнай культуры, а таксама экзамены для абітурыентаў, якія паступаюць на аснове сярэдняй спецыяльнай адукацыі на скарочаныя тэрміны навучання. Уступныя іспыты арганізаваны толькі ў адну сесію: як для асоб, што паступаюць за кошт сродкаў бюджэту, так і на платнай аснове.

Ад абітурыентаў, якія паступаюць на платнай аснове, але не здаюць уступныя экзамены ў ВНУ, дакументы будуць прымацца:

  • з 12 па 31 ліпеня — у Акадэміі МУС, Магілёўскім інстытуце МУС, Універсітэце грамадзянскай абароны МНС;
  • з 12 ліпеня па 2 жніўня — у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў;
  • з 12 ліпеня па 4 жніўня — ва ўсіх іншых установах вышэйшай адукацыі.

Выпускнікі профільных класаў педагагічнай накіраванасці, якія паступаюць на педагагічныя спецыяльнасці, павінны падаць свае дакументы з 12
па 14 ліпеня.

Тэрміны падачы дакументаў для выпускнікоў профільных класаў педагагічнай накіраванасці, якія паступаюць на педагагічныя спецыяльнасці пасля праходжання гутаркі — з 12 па 14 ліпеня (як для асоб, якія паступаюць на «бюджэт», так і на платнай аснове).

Уступныя выпрабаванні пройдуць у наступныя тэрміны:

  • з 18 па 21 ліпеня — у Акадэміі МУС, Магілёўскім інстытуце МУС, Універсітэце грамадзянскай абароны МНС;
  • з 18 па 26 ліпеня — у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў;
  • з 18 па 24 ліпеня — у іншых ВНУ.

Тэрміны залічэння на «бюджэт» наступныя: па 24 ліпеня — у ВНУ сілавых ведамстваў, па 28 ліпеня — у творчых, сельскагаспадарчых і іншых ВНУ.

Прыём дакументаў на вакантныя бюджэтныя месцы ў рамках дадатковага набору будзе весціся ў ВНУ сілавых ведамстваў — з 26 па 28 ліпеня (залічэнне па 30 ліпеня), у творчых ВНУ — з 29 па 30 ліпеня (залічэнне па 1 жніўня ) і ў сельскагаспадарчых і іншых ВНУ — з 30 ліпеня па 1 жніўня (залічэнне па 3 жніўня).

Тэрміны залічэння на платную форму навучання ў ВНУ сілавых ведамстваў — па 2 жніўня, у творчых ВНУ — па 3 жніўня, у сельскагаспадарчых і іншых ВНУ — па 6 жніўня.

Пастановай Міністэрства адукацыі таксама рэгламентаваны тэрміны прыёму дакументаў, правядзення гутаркі і залічэння на вакантныя месцы на «бюджэт» і на платнай аснове грамадзян Луганскай і Данецкай абласцей Украіны. Яны змогуць удзельнічаць у конкурсе на бюджэтныя вакантныя месцы ў рамках дадатковага набору адначасова з грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. У конкурсе на атрыманне вышэйшай адукацыі на ўмовах аплаты па выніках гутаркі грамадзяне Луганскай і Данецкай абласцей змогуць удзельнічаць па 15 кастрычніка.

Міністэрства адукацыі зацвердзіла пералік міжнародных алімпіяд, пераможцы якіх будуць мець у бягучым годзе права на залічэнне без уступных выпрабаванняў у вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы на адпаведныя спецыяльнасці. Без экзаменаў змогуць паступаць абітурыенты, якія атрымалі ў гэтым годзе дыпломы І, ІІ і ІІІ ступеняў на 58-й Міжнароднай матэматычнай алімпіядзе (Бразілія), 51-й Міжнароднай Мендзялееўскай алімпіядзе школьнікаў па хіміі (Казахстан), 49-й Міжнароднай хімічнай алімпіядзе (Тайланд), 48-й Міжнароднай фізічнай алімпіядзе (Інданезія), 29-й Міжнароднай алімпіядзе па інфарматыцы (Іран), 28-й Міжнароднай біялагічнай алімпіядзе (Вялікабрытанія), 14-й Міжнароднай геаграфічнай алімпіядзе (Сербія), 6-й Еўрапейскай матэматычнай алімпіядзе для дзяўчат (Швейцарыя), 11-й Міжнароднай алімпіядзе па навуках аб Зямлі (Францыя), 13-й Міжнароднай Жаўтыкаўскай алімпіядзе па фізіцы, матэматыцы і інфарматыцы (Казахстан). На залічэнне без уступных выпрабаванняў маюць права і пераможцы алімпіяды школьнікаў Саюзнай дзяржавы па рускай мове і літаратуры «Расія і Беларусь: гістарычнае і духоўнае адзінства», якая праводзілася восенню 2016 года.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як беларуска стварыла сваю сістэму рэабілітацыі дзяцей з кахлеарнымі імплантамі

Як беларуска стварыла сваю сістэму рэабілітацыі дзяцей з кахлеарнымі імплантамі

Методыка аказалася запатрабаванай у нашай краіне і за яе межамі.

Культура

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны. 

Культура

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.