Вы тут

Пачаўся «Тыдзень лесу — 2017»


Уладзімір Краўцоў, старшыня Гродзенскага аблвыканкама, заклікае жыхароў вобласці прыняць удзел у Тыдні лесу, які пачаўся 1 красавіка. Аб гэтым было заяўлена на прэс-канферэнцыі для прадстаўнікоў СМІ ў Воранаве.


— Гэта той скарб, які застанецца і для нашых нашчадкаў, — зазначыў гродзенскі губернатар. — На выхадных на пасадкі лесу выйдуць прадстаўнікі розных арганізацый, чыноўнікі, у тым ліку і кіраўніцтва аблвыканкама. Нашы жыхары заўсёды актыўна падтрымліваюць такія акцыі, спадзяюся, што і гэтым разам яны прымуць актыўны ўдзел ў рэспубліканскім Тыдні лесу, бо гэта не толькі карысная, але і цікавая справа.

Плануецца высадзіць каля 2 тысяч саджанцаў розных парод дрэў, азеляніць прыдарожныя тэрыторыі, навесці парадак ў лесе. Работа ў гэтым кірунку працягнецца і падчас рэспубліканскага суботніка. Уладзімір Краўцоў падкрэсліў, што частка сродкаў, сабраных падчас акцый, пойдзе на стварэнне ў Гродне паліятыўнага цэнтра, дзе будуць аказваць дапамогу дзеткам, якія патрабуюць пастаяннага дагляду.

— Нам даўно патрэбен падобны аб'ект, — растлумачыў старшыня Гродзенскага аблвыканкама. — Цяпер такі цэнтр існуе ў дзіцячай абласной бальніцы. Мы плануем арганізаваць яго на базе Дома дзіцяці, што дазволіць разгрузіць аддзяленне рэанімацыі. Мяркую, што ўдзел нашых жыхароў у Тыдні лесу і суботніку дапаможа сабраць неабходныя для гэтага сродкі.

* * *

Пра свой удзел у акцыі «Тыдзень лесу», якая праходзіць па ўсёй краіне, ужо заявілі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, апарат Савета Рэспублікі, калектывы міністэрстваў энергетыкі, надзвычайных сітуацый, антыманапольнага рэгулявання і гандлю, сельскай гаспадаркі, аховы здароўя, спорту і турызму, памежнага і следчага камітэтаў, Нацыянальнага банка, апарат Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і многія іншыя. Лясгасы краіны падрыхтавалі больш за 900 аб'ектаў па ўсёй краіне.

У спецыяльным раздзеле на сайце міністэрства размешчаны кантактныя тэлефоны і спісы аб'ектаў, якія прапануюцца для ўдзельнікаў акцыі: https://www.mlh.by/press-servіce/actual/867/.

Маргарыта УШКЕВІЧ

margo@zviazda.by

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.