Вы тут

Былога прэзідэнта Паўднёвай Карэі арыштавалі па справе карупцыі


Улады Паўднёвай Карэі арыштавалі былога прэзідэнта краіны Пак Кын Хэ па справе карупцыі, паведамляе агенцтва «Ёнхап». Суд Сеула пастанавіў заключыць яе пад варту па абвінавачаванні ў хабарніцтве, злоўжыванні ўладай, а таксама выдаванні дзяржаўнай таямніцы.


Пак Кын Хэ была адхілена ад улады 10 сакавіка. Прычынай скандалу стала варажбітка і блізкая сяброўка прэзідэнта Чхве Сун Сіль. Яе абвінавачваюць у ціску на дзясяткі найбуйнейшых фірмаў з мэтай пералічэння імі грошай у два некамерцыйныя фонды. У справе фігуруе сума ў 77,4 мільярда вон (65,6 мільёна долараў).

Пак Кын Хэ стала трэцім былым прэзідэнтам краіны, якія былі арыштаваны па крымінальных абвінавачаннях, — пасля Ро Дэ У і Чон Ду Хвана.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?