Вы тут

Беларускія аўтобусы трапілі ў аварыі ва Украіне і Літве


У Львоўскай вобласці рэйсавы аўтобус Мінск — Букавель сутыкнуўся з аўтамабілем. Два чалавекі загінулі. Рэйс быў беларускім.


Пасольства Беларусі ва Украіне кантралюе ход расследавання, удакладняе спіс пацярпелых, абставіны ДТЗ. Задзейнічаны ганаровы консул у Львове. Аварыя адбылася ў 6.30 раніцы каля вёскі Пятнічаны Жыдачаўскага раёна. Паводле інфармацыі МЗС, у аўтобусе, што трапіў у ДТЗ, знаходзіліся 42 пасажыры. У выніку сутыкнення аўтобуса з легкавым аўтамабілем два чалавекі загінулі. Адзін з іх — кіроўца легкавіка, грамадзянін Украіны. Звесткі па другім загінулым удакладняюцца. Шпіталізаваны 12 чалавек з траўмамі рознай ступені цяжкасці. Сярод іх ёсць і цяжкія.

А ў Літве аўтобус з беларускімі дзецьмі з'ехаў з дарогі. На шчасце, ніхто не пацярпеў. Здарэнне адбылося ў Панявежскім раёне на аўтамагістралі Вільнюс — Панявежыс у 5.45. У аўтобусе ехала каля 20 дзяцей. Па інфармацыі пасольства Беларусі ў Літве, пашкоджанні атрымала толькі пярэдняя частка аўтобуса. Прычынай ДТЗ стала слізкая дарога і няўважлівасць кіроўцы. Дзяцей напачатку правялі да найбліжэйшай гасцініцы, а затым яны прадоўжылі рух па маршруце ў Літве на іншым аўтобусе.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.