Вы тут

Чвэрць расіян лічыць, што Сонца круціцца вакол Зямлі


Кожны чацвёрты жыхар Расіі перакананы, што гэта Сонца круціцца вакол Зямлі, а не наадварот. Пра гэта паведамляе газета «Известия» са спасылкай на словы Валерыя Фёдарава, гендырэктара Усерасійскага цэнтра вывучэння грамадскай думкі.


«Па даных апытання, чвэрць расіян верыць у тое, што не Зямля круціцца вакол Сонца, а Сонца вакол Зямлі. Гэта сацыялагічны факт, які мы выявілі, затым пераправерылі і зноў пацвердзілі», — сказаў Валерый Фёдараў.

Кіраўнік цэнтра прызнаўся, што быў уражаны адказам часткі сваіх суайчыннікаў на гэтае пытанне. Ён не ўдакладніў, як шмат людзей было апытана і калі праходзіла даследаванне.

У 2011 годзе паведамлялася аб выніках падобнага даследавання. Тады аб вярчэнні Сонца вакол Зямлі сказала трэць рэспандэнтаў (32%). Таксама 11% апытаных былі ўпэўненыя, што радыеактыўнае малако можна зрабіць бяспечным, калі яго проста пракіпяціць.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.