Вы тут

На месцы буралому — дубы і клёны


Рэспубліканская добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу» сёлета была прысвечана аднаўленню лясоў, пашкоджаных стыхійнымі бедствамі мінулым летам.


У суботу Смалявіцкі лясгас прымаў рабочую сілу, якую складалі супрацоўнікі цэнтральных апаратаў Міністэрства лясной гаспадаркі і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Тэрыторыя Смалявіцкага раёна — адна з найбольш пацярпелых падчас ураганаў, якія летась пашкодзілі лясы.

Адкрываючы Тыдзень лесу, міністр лясной гаспадаркі Міхаіл Амельяновіч адзначыў, што страты ад леташніх ураганаў, што пранесліся па планеце, — гэта экалагічная катастрофа сусветнага маштабу. «Цяпер пачынаецца завяршальная стадыя аднаўлення лясоў, — сказаў Міхаіл Амельяновіч. — Увосень высадзілі больш за 5 тысяч га новага лесу. Перад намі стаіць задача: да канца года аднавіць усе пашкоджаныя лясы і стварыць новыя».

Міністр не рабіў сакрэту з таго, што Беларусь разлічвае і на міжнародную дапамогу ў аднаўленні лясоў. Дарэчы, у акцыі прынялі ўдзел кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Ян Чул Кім і каардынатар праектаў ПРААН Ігар Чульба.

Міхаіл Амельяновіч падзякаваў міністру прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэю Каўхуту за тое, што ён разам з супрацоўнікамі міністэрства — пастаянны ўдзельнік акцый «Тыдзень лесу».

«Удзельнікі акцыі высадзілі саджанцы дубоў і клёнаў на тэрыторыі 4,5 га», — падвёў вынікі працоўнага дэсанта дырэктар Капыльскага лясгаса (смалявіцкім леснікам дапамагаюць калегі з усёй краіны) Сяргей Ульдзіновіч.

Другі этап акцыі «Тыдзень лесу — 2017» адбудзецца восенню.

Аксана ЯНОЎСКАЯ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.