Вы тут

У другой палове тыдня да нас завітае халоднае паветра са Скандынавіі


Аб невялікім пахаладанні напрыканцы тыдня паведаміла намеснік начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова.


Яна адзначыла, што на гэтым тыдні чакаецца няўстойлівы характар надвор'я. Цяпло яшчэ захаваецца ў першай палове тыдня, але такога надвор'я, як у мінулую нядзелю, не прадбачыцца. Сёння ўдзень тэрыторыя Беларусі застанецца ў вобласці павышанага атмасфернага ціску, таму будзе пераважна без ападкаў. Максімальная тэмпература паветра складзе 9—15 цяпла, а па паўднёвым захадзе — да плюс 17 градусаў. Не чакаецца ападкаў і ўначы ў сераду. Аднак удзень пад уплывам франтальных раздзелаў, якія рухаюцца ў краіну з боку Заходняй Еўропы, на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Уначы і раніцай магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 1—7 цяпла, але па паўночным усходзе пры праясненнях можа панізіцца да нуля — мінус 2 градусаў. Удзень будзе па-веснавому камфортна — да 12—17 цяпла, а па поўдні — да плюс 19 градусаў.

Псавацца надвор'е пачне ў чацвер, калі да нас завітаюць атмасферныя франты, якія змяшчаюцца са Скандынавіі. Амаль паўсюдна будуць ісці кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Уначы чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 3—10 цяпла. Удзень будзе ад плюс 6 да плюс 12 градусаў, толькі па паўднёвым усходзе краіны прыгрэе да плюс 15 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных спецыялістаў, у пятніцу чакаецца няўстойлівае надвор'е, а тэмпературны фон яшчэ мацней панізіцца. Прагназуецца, што ўначы па ўсходзе і паўночным захадзе, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 6 градусаў, удзень — 3—10 цяпла.

Асобна сіноптыкі адзначаюць анамальную цеплыню, якая назіралася на тэрыторыі краіны ў мінулыя выхадныя. А ў першую красавіцкую нядзелю ў многіх раёнах былі пабіты абсалютныя тэмпературныя максімумы для гэтага дня, якія дасягалі ад плюс 19 да плюс 24 градусаў. Эксперты сцвярджаюць, што такі тэмпературны фон цалкам адпавядаў сярэдзіне мая. А па паўночнай частцы Беларусі ў асобных раёнах прагрымелі першыя красавіцкія навальніцы. Хуткая вясна...

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Хутка пасвяжэе

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».