Вы тут

У аўтобусах Гомеля з'явіўся бясплатны Wi-fi


У грамадскім транспарце з'явіўся бясплатны інтэрнэт. Пілотны праект рэалізаваны ў Гомелі, дзе па гарадскіх маршрутах пусцілі аўтобусы з-Fі-доступам для пасажыраў, расказалі ў кампанііlсоm, якая забяспечыла рэалізацыю тэхнічнага рашэння.


Бясплатным інтэрнэтам пасажыры змогуць карыстацца на працягу ўсяго маршруту руху аўтобуса. Для гэтага рухомы састаў абсталяваны магутнымі роўтарамі, якія атрымліваюць сігнал праз 3G-сетку, пасля чаго раздаюць трафік пасажырам па тэхналогіі Wі-Fі. Сетка забяспечвае ўстойлівы прыём у любым пункце салона.

На першым этапе Wі-Fі з'явіўся ў 20 аўтобусах, якія курсіруюць у Гомелі па самым працяглым аўтобусным маршруце №17 «Мікрараён Клянкоўскі — Медгарадок». Адначасова карыстацца бясплатным інтэрнэтам могуць да 80 пасажыраў. Прапускной здольнасці хопіць, каб праверыць пошту, напісаць сябрам у сацсетках і пераслаць фатаграфію. Прычым сетка зроблена такім чынам, каб забяспечыць камфортную хуткасць доступу ў інтэрнэт адразу для значнай колькасці пасажыраў.

Пілотны праект рэалізаваны ААТ «Гомельаблаўтатранс» і кампаніяй vеlсоm. У хуткім часе ў абласным цэнтры з'явяцца яшчэ каля 100 Wі-Fі-аўтобусаў. Пасля на бясплатны інтэрнэт у грамадскім транспарце, магчыма, пяройдуць і іншыя гарады. Ужо цяпер кампанія vеlсоm гатова прапанаваць інавацыйнае рашэнне транспартным перавозчыкам па ўсёй краіне.

Каб карыстацца бясплатным інтэрнэтам, пасажырам трэба прайсці ідэнтыфікацыю. Для гэтага ў vеlсоm распрацавалі адмысловы партал аўтарызацыі. Механізм максімальна спрошчаны: на нумар тэлефона карыстальніка прыходзіць SMS з кодам, які трэба ўвесці ў пазначаны радок на партале. Такая схема адобрана рэгулятарам і цалкам адпавядае патрабаванням заканадаўства.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.